Архив меток: Гродна

«Будзем чыніць мір»: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна

15 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перададзены біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да прысутных у велічнай катэдральнай святыні, іерарх адзначыў, што сёлета акцыя перадачы агню адбываецца пад дэвізам “Будзем ...

Читать далее »

Малітва за спачылых святароў з удзелам біскупаў прайшла ў Гродне

3 лістапада, у актаву малітваў за памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі спачылага духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. На Імшы сабраліся канонікі катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра, іншыя святары, сёстры законныя і вернікі, якія сваёй малітвай хацелі выказаць удзячнасць за дабро, спазнанае ў жыцці ад духоўных асобаў. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўспамін усіх памерлых: дапаможам ім нашай малітвай

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых, у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў святую Імшу арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што святы ўсіх святых і ўсіх памерлых узаемна дапаўняюць адно аднаго. Па яго словах, яны нівелююць розніцу паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, разбураюць бар’ер, які аддзяляе зямное жыццё ад вечнасці, і дазваляюць лепей ...

Читать далее »

Як праходзіла акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» у Гродна?

18 кастрычніка дзеці з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца Ружанец”. Праз тэлемост дзеці ва ўсіх дыяцэзіях Касцёла на Беларусі адначасова маліліся за мір у свеце. Тэлемост быў усталяваны паміж Браславам, Гомелем, Гродна, Магілёвам і Мінскам. Усіх, хто прысутнічаў анлайн з дапамогай тэлемосту, дзеці разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам прывіталі шарыкамі блакітнага ...

Читать далее »

Сімпозіум, прысвечаны году свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці, прайшоў у Гродне

30 верасня ў Гродне адбыўся сімпозіум, прысвечаны пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні епіскапату праходзіць сёлета ў Касцёле на Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Увазе ўдзельнікаў сімпозіума, які прайшоў у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, быў прадстаўлены шэраг дакладаў. З дакладамі выступілі свецкія асобы, якім была прысвечана гэтая сустрэча, і духавенства ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі. Сімпозіум ...

Читать далее »

Дыякан Андрэй Юхнік прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Андрэю Юхніку. Урачыстасць, якая сабрала шматлікае духавенства і свецкіх вернікаў, у тым ліку бацькоў, родных і сяброў новага прэзбітэра, адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прыбылі вернікі лідскіх парафій Святой Сям’і, адкуль паходзіць малады святар, і Узвышэння Святога Крыжа, дзе ён нядаўна праходзіў літургічна-душпастырскую ...

Читать далее »

У Гродна распачалася перэгрынацыя абразоў сясцёр мучаніц з Навагрудка

У нядзелю 17 верасня, у будынку пабрыгідскага кляштара распачалася перэгрынацыя абразоў благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Перэгрынацыя распачалася святой Імшой у 16:00 у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля чаго ўсе, хто прыйшоў ушанаваць святых нашай зямлі, накіраваліся ў канферэнц-залю пры пабрыгідскім кляштары. Словы прывітання да прыстуных гродзенцаў скіравай кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла ў якім узгадаў пра ...

Читать далее »

У Гродне пройдзе канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх і Сіноду біскупаў

30 верасня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні каталіцкага епіскапату праходзіць у Касцёле ў Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Канферэнцыя мае назву “Апостальства свецкіх – надзея Касцёла ў Беларусі”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя – у тым ліку духавенства, кансэкраваныя асобы, катэхеты, тыя, хто вучыцца ў каталіцкіх навучальных ...

Читать далее »

У Гродзенскай бальніцы з нагоды ўспаміну св. Крыштафа благаславілі транспарт

26 ліпеня з нагоды ўспаміну св. Крыштафа, які адзначаўся напярэдадні, у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы адбылося благаслаўленне аўтамабіляў хуткай дапамогі і аўтамабіляў медыкаў. Благаслаўленне ўдзяліў душпастыр медыцынскай установы кс. Віталь Внароўскі. Святы Крыштаф, чый успамін Касцёл адзначае 25 ліпеня, з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У гэты дзень адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі кс. Віталь прачытаў ...

Читать далее »

“Маці ў малітве” з Гродна здзейснілі пілігрымку ў 4 год паўстання малітоўнай групы пры парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

Добрым звычаем сталася тое, што кожны год напярэдадні дня заснавання малітоўнай групы “Маці ў Малітве” пры парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродна, якой апякуюцца і нясуць душпастырскую паслугу ксяндзы Сэрцане, на святую Імшу збіраюцца маці са сваімі сем’ямі, каб выказаць удзячнасць Пану Богу і Найсвяцейшай Марыі Панне за цудоўны дар, якім з’яўляецца мацярынства і сямейнае жыццё. Каб дзякаваць за ўсе дабрадзействы, ...

Читать далее »