У Гродна распачалася перэгрынацыя абразоў сясцёр мучаніц з Навагрудка

У нядзелю 17 верасня, у будынку пабрыгідскага кляштара распачалася перэгрынацыя абразоў благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.

Перэгрынацыя распачалася святой Імшой у 16:00 у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля чаго ўсе, хто прыйшоў ушанаваць святых нашай зямлі, накіраваліся ў канферэнц-залю пры пабрыгідскім кляштары.

Словы прывітання да прыстуных гродзенцаў скіравай кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла ў якім узгадаў пра вялікае значэнне гераічнасці ахвяры мучаніц, якія адзін са сваіх этапаў манаскай фармацыі праходзілі ў Гродна, дакладна ў тым месцы, дзе праходзіць цяпер перэгрынацыя.

Пасля прысутных прывітаў, кс. д-р Юрый Жэгарын, пробашч парафіі з Навагрудка, які прывёз абразы разам з навагрудскімі вернікамі. Кс. Юрый расказаў гісторыю паўстання абразоў, а таксама пра тых, дзякуючы каму, сёстры мучаніцы з’явіліся ў Навагрудку.

Самым змястоўным быў аповед сястры Кляры CSFN, якая наблізіла на адкрыцці перэгрынацыі асобу кожнай мучаніцы для прысутных. Напрыканцы ўрачыстасці арганізатары заахвоцілі да наведвання перэгрынацыі ўсіх гродзенцаў. Перэгрынацыя ў Пабрыгіцкім кляштары будзе трываць на працягу больш чым месяца па вул. К. Маркса 27 (уваход з боку будынка пошты).

Апалінарый Шалімовіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі