У нядзелю 17 верасня, у будынку пабрыгідскага кляштара распачалася перэгрынацыя абразоў благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Перэгрынацыя распачалася святой Імшой у 16:00 у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля чаго ўсе, хто прыйшоў ушанаваць святых нашай зямлі, накіраваліся ў канферэнц-залю пры пабрыгідскім кляштары. Словы прывітання да прыстуных гродзенцаў скіравай кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла ў якім узгадаў пра ...
Читать далее »Архив меток: мучаніцы з Навагрудка
Перэгрынацыя ікон мучаніц з Навагрудка адбудзецца ў Гродна
У нядзелю 17 верасня ў 16:00 зале пабрыгідскага кляштару ў Гродна адбудзецца перэгрынацыя абразоў 11 мучаніц з Навагрудка і асобаў звязаных з іх прабываннем у Навагрудку. Іконы прадставіць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын разам з вернікамі Навагрудскай парафіі. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця мучаніцкай смерці с. Стэллай і яе паплечніцамі. Духоўны подзвіг гэтых святых ...
Читать далее »Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле
29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »У Навагрудку з нагоды 80-годдзя мучаніцтва сясцёр назарэтанак адбудзецца ўнясенне абразоў намаляваных вядомымі мастакамі
29 ліпеня ў 12:00 у касцёле св. Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстае ўнясенне партрэтаў сясцёр мучаніц з Навагрудка разам з іх рэліквіямі. Унясенне ўзначаліць с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная настаяцельніца. Таксама ў касцёл навагрудскімі сем’ямі будуць унесеныя 11 абразоў мучаніц, с. Малгажата, выява расстралянага хлопчыка, капелан мучаніц – кс. Аляксандр Зянкевіч, біскуп Зыгмунт Лазінскі і графічная выява малітвы мучаніц перад пакутніцкай смерцю, ...
Читать далее »Перэгрынацыя рэліквій благаславёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка
4 чэрвеня ва ўрачыстасць Святой Тройцы парафію Святой Сям’і і Святога Юрыя ў вёсцы Барсукі наведалі сёстры з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта с.Філатэя Ціхановіч, с.Кляра Волчэк і с. Лаўра Шукеловіч з Гродна. Пробашч парафіі кс. Юрый Бараўнёў сардэчна прывітаў гасцей і ўзначаліў урачыстую святую Імшу. Сястра Лаўра Шукеловіч пазнаёміла парафіян з гісторыяй жыцця сясцёр назарэтанак у Навагрудку і іх ...
Читать далее »Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка ўнесены ў касцёл у Глыбокім
16 кастрычніка 2022 года ў парафіяльны касцёл Святой Тройцы былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц назарэтанак — мучаніц з Навагрудка, якія загінулі ад рук гітлераўцаў. Рэліквіі расстраляных нацыстамі сясцёр, якія былі абвешчаны благаслаўлёнымі, ад імя Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта перадала Глыбоцкай парафіі сястра Лаўра Шукеловіч CSFN. Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, ініцыятар ...
Читать далее »«Кранальная ўдзячнасць сваім малым радзімам». Выйшаў новы каляндар на 2022 год, прысвечаны сёстрам назарэтанкам
4 верасня – літургічны ўспамін адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. З гэтай нагоды сёстры назарэтанкі запрашаюць пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй свайго ордэну і благаслаўлёнымі мучаніцамі праз адмысловы каляндар на 2022 г., у якім ёсць апісанне каталіцкіх традыцый, абразы з беларускіх святыняў, малітвы і літаніі да Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту і нават назарэтанскія рэцэпты. «Вы – найкаштоўнейшая спадчына Кангрэгацыі Сясцёр ...
Читать далее »