Перэгрынацыя ікон мучаніц з Навагрудка адбудзецца ў Гродна

У нядзелю 17 верасня ў 16:00 зале пабрыгідскага кляштару ў Гродна адбудзецца перэгрынацыя абразоў 11 мучаніц з Навагрудка і асобаў звязаных з іх прабываннем у Навагрудку.

Іконы прадставіць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын разам з вернікамі Навагрудскай парафіі. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця мучаніцкай смерці с. Стэллай і яе паплечніцамі. Духоўны подзвіг гэтых святых жанчын, з’яўляецца вялікім скарбам касцёла на гэтай зямлі.

Абразы мучаніц будуць знаходзіцца ў Гродне каля 30 дзён.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі