У Гродне пройдзе канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх і Сіноду біскупаў

30 верасня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні каталіцкага епіскапату праходзіць у Касцёле ў Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці.

Канферэнцыя мае назву “Апостальства свецкіх – надзея Касцёла ў Беларусі”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя – у тым ліку духавенства, кансэкраваныя асобы, катэхеты, тыя, хто вучыцца ў каталіцкіх навучальных установах.

Праграма:

10.00–11.30 – першая сесія:

• слова мадэратара (ксёндз канонік Павел Салабуда)

• малітва і ўступнае слова (арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч)

• даклад “Значэнне Дэкрэту Другога Ватыканскага Сабору пра апостальства свецкіх Apostolicam actuositatem i Апостальскай адгартацыі Яна Паўла ІІ Christifideles laici для фармацыі свецкіх” (айцец Аляксандр Шамрыцкі МІС з Мінска)

• даклад “Удзел свецкіх вернікаў у жыцці Касцёла ў Беларусі: заклік ці выклік? Калізіі кананічнага і дзяржаўнага заканадаўства і перспектывы іх пераадольвання” (ксёндз канонік Андрэй Зноска з Ліды)

• даклад “Роля свецкіх у абароне касцёлаў і іх вяртанні ў часы ваяўнічага атэізму” (ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі з Маладзечна)

11.30–12.00 – перапынак на каву;

12.00 – святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі);

13.15–14.15 – абед у семінарыйнай сталовай;

14.30–15.40 – другая сесія:

• даклад “Фармацыя свецкіх у Беларусі (Тэалагічныя каледжы ў Мінску і Гродне, Катэхетычны каледж у Баранавічах, “Школа сямейнага жыцця”)” (ксёндз Андрэй Рылка з Пінска)

• даклад “Роля свецкіх катэхетаў у Беларусі” (Алена Татун з парафіі Святой Тройцы ў Канстанцінаве Глыбоцкага дэканату Віцебскай дыяцэзіі)

• даклад “Свецкія і евангелізацыя ў Беларусі” (Паліна Коласава і Людміла Платава з апостальскага руху “Факаляры” ў Мінску)

15.40–16.00 – перапынак на каву;

16.00–16.45 – дыскусійная панэль (усе дакладчыкі);

16.45–17.00 – уручэнне заліковых кніжак семінарыстам і навучэнцам Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч);

• заключнае слова (арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч).

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі