Вядомы пралайфер заклікае перагледзець крытэрыі, па які дзяцей «ставяць у сацыяльна-небяспечнае становішча» (па-руску СОП – социально-опасное положение). Вядомы беларускі равін Ігаэл Ягудзі — палітолаг, аналітык па пытаннях дэмаграфічнага суверэнітэту і сямейнай палітыкі беларускіх пралайф-арганізацый, звярнуўся да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалая Снапкова. Ігаэл Ягудзі заклікае чыноўніка зрабіць усё, што ад яго залежыць, уключаючы асабісты зварот да прэзідэнта, “для спынення ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У Смаргоні адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў «Савіо-клуба»
Сёння ў дзяцей парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка Савіо праз ўдзел у “Савіо-клубе”, які дзейнічае ў мясцовым салезіянскім араторыі ўжо сем год. Гэты клуб у салезіанскім араторыі імя св. Яна Боска быў створаны з мэтай чалавечай і духоўнай фармацыі падлеткаў, каб дамапагаць ім распазнаць сваё пакліканне, а таксама падрыхтаваць будучых ...
Читать далее »Мар’іна Горка — Пінск. Літургічная служба алтара з пілігрымкай да Кардынала
24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён. У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага ...
Читать далее »Сорам, агіда і мамін позірк
Назва артыкула, вядома, умоўная, але і праўда: дзве такія розныя эмоцыі насамрэч звязаныя між сабой. Паразмаўляем пра сорам і агіду. Згаданыя эмоцыі парныя, сацыяльныя, гэта азначае, што яны з’яўляюцца не пры нараджэнні, а ў выніку кантактаў з іншым чалавекам. Сорам пачынае адчувацца ва ўзросце 1,5 – 2-ух гадоў, і штуршком з’яўляецца позірк з агідай з боку іншага чалавека, позірк, які ...
Читать далее »На Сусветнай сустрэчы сем’яў прадстаўлены “YOUCAT for Kids”
Падчас IX Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне адбылася афіцыйная прэзентацыя новага катэхізісу “YOUCAT for Kids”, адрасаванага самым маленькім вернікам. Удзельнікаў форума пазнаёміў з кнігай кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі. Менавіта Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі з’яўляецца выдаўцом дзіцячага катэхізіса. Яго нямецкамоўная версія знаходзіцца ў продажы з 1 жніўня 2018 г. Чакаецца, што да канца года выданне з’явіцца яшчэ на дзесяці мовах. “YOUCAT ...
Читать далее »Езус і дзеці. Як дапамагчы нашым дзецям расці ў любові да Езуса?
Што кажа Пісанне пра Езуса і дзяцей? У Евангеллі ад Марка (10, 13-16) гаворыцца: «Прыносілі да Езуса дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх. Але вучні забаранялі ім. Убачыўшы гэта, Езус абурыўся і сказаў ім: „Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў ...
Читать далее »«Канікулы з Богам» для дзяцей прайшлі ў Сапоцкіне
22-30 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыліся летнія “канікулы з Богам” для дзяцей. Галоўнай тэмай адпачынку для наймалодшых парафіян былі словы “Я сябар Пана Бога”. У адпачынку праграма кожнага дня ўключала супольную малітву, Эўхарыстыю або адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і катэхезу. У «канікулах з Богам» прынялі ўдзел 56 дзяцей. Падчас канікул дзеці мелі ...
Читать далее »Новая Евангелізацыя ў кватэры. Манахіні ў Віцебску арганізавалі вяселы вечар для дзяцей са шматпавярховіка, у якім самі пражываюць
Папа Францішак, кажучы пра Новую Евангелізацыю, мяркуе, што духоўныя людзі павінны, у першую чаргу, выйсці да тых людзей, якія яшчэ не ведаюць Хрыста, і тых, хто адышоў ад Касцёла. І гэта значыць даслоўна – выйсці на вуліцу і сустракацца з людзьмі. Касцёл не можа закрывацца, бо стане “параноікам, аўтыстам”. Прыслухоўваючыся да голасу Папы Францішка, 18 чэрвеня 2018 года а 19-ай ...
Читать далее »Ксёндз Андрэй Кулік з Дзеркаўшчыны : “Наша галоўная мэта – каб дзеці маглі з карысцю бавіць вольны час!”
У вёсцы Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, па ініцыятыве пробашча ксяндза Андрэя Куліка створаная пляцоўка для дзяцей. Кожны дзень яны тут гуляюць – як малодшыя, так і старэйшыя. Мы сустрэліся з ксяндзом Андрэем, каб паразмаўляць на гэту тэму. – Ксёндз Андрэй, як Вам прыйшла такая ідэя – зрабіць пляцоўку для дзяцей? – Усе мы былі малымі, і нам, вядома ж, хацелася ...
Читать далее »У Лынтупах арганізавалі свята для дзяцей
3 чэрвеня ў араторыі пры касцёле Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах прайшло свята, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. У падрыхтаванай праграме ўдзел прымалі не толькі самі дзеці, але і іх бацькі. Казка «Тры парася» ў пастаноўцы мам і тат, конкурсы, забавы з клоўнамі, батут і надзіманая горка — усё гэта цешыла маленькіх лынтупчан, а салодкі стол і смажаныя каўбаскі дапамаглі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!