Архив меток: дзеці

Аўтапрабег у абарону жыцця адбудзецца ў Гродне

27 мая па галоўных вуліцах горада пройдзе аўтапрабег «Гродна за жыццё і супраць абортаў». Акцыя распачнецца супольнай малітвай а 18 гадзіне каля Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Ажэшка, 23). Мерапрыемства мае межканфесійны характар, таму да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы хрысціянскія каштоўнасці. Аўтапрабег адбудзецца ў рамках 5-га дабрачыннага марафона «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» і будзе праходзіць у суправаджэнні ...

Читать далее »

Пантыфік: хрысціянскае выхаванне – права дзяцей

Пакліканне ахрышчаных заключаецца ў тым, каб “заўсёды крочыць, як дзеці святла, трываючы ў веры”, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 16 мая 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез аб сакрамэнце хросту, ён засяродзіў увагу на абрадзе ўручэння белага адзення і запаленай свечкі. Пераапрананне новаахрышчаных у белае адзенне практыкавалася ад першых стагоддзяў хрысціянства і сімвалізавала ...

Читать далее »

Браслаў: парафіяльны «Карытас» арганізаваў свята для дзяцей

У нядзелю 29 красавіка парафіяльнае аддзяленне Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» запрасіла на свята ўсіх дзяцей парафіі, а таксама іншых удзельнікаў дабрачынных праектаў. Дзякуй Богу, дзень выдаўся сонечным і цёплым, а таму ўсе запланаваныя забавы прайшлі на свежым паветры. Клоуны прапанавалі дзецям рухі пад песні і спартыўныя конкурсы. Ну, і, канечне, дзяцей чакаў пачастунак. Свята стала добрым баўленнем часу, і было ...

Читать далее »

ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачнецца 8 жніўня ў Оршы (+умовы)

ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я». У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама ...

Читать далее »

Свята вясенніх імяніннікаў прайшло ў Смаргоні

22 красавіка ў араторыі св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей пад назвай «Дзень вясенняга імянінніка», паведамляе sdb.by. Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі вядомыя казачныя героі. Удзельнікі свята дапамагалі ім выконваць розныя заданні, атрымоўваючы ў адказ станоўчыя эмоцыі ад гульні і конкурсаў. Напрыканцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў ...

Читать далее »

«Школа нараджэння» плануе чарговы курс заняткаў у ліпені

З 6 па 11 ліпеня ў Навагрудку пройдзе “Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых. Мэта курсаў — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў і падрыхтоўка “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым сем’ям у перадродавы перыяд. “Школа” прапануе цыкл сустрэч: — выкананне спецыяльнай гімнастыкі; — музыкатэрапія; — адпачынак, рэлакс; — падрыхтоўка да нараджэння; — дагляд нованароджанага. Заняткі праходзяць у цікавай ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае навучыць дзяцей добра рабіць знак крыжа

«Навучыць дзяцей добра рабіць знак крыжа», — заклікаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 18 красавіка 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб хросце, ён засяродзіўся на значэнні імені, якое прымаецца падчас сакрамэнту, і знаку крыжа, як выразах хрысціянскай тоеснасці. У першую чаргу, Пантыфік нагадаў, што прыняцце хросту дае пачатак “духоўнай дынаміцы”, якая пранізвае ўсё ...

Читать далее »

Заахвочванне да «Духоўнага ўсынаўлення» 2018

У нядзелю Божай Міласэрнасці і ў панядзелак Звеставання Пана ва ўсіх парафіях Беларусі вернікі змогуць далучыцца да «Духоўнага ўсынаўлення» — акцыі па абароне зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Што такое «Духоўнае ўсынаўленне?» «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта абяцанне, дадзенае Богу, сутнасцю якога з’яўляецца малітва канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ўратавання жыцця дзіцяці, якому пагражае небяспека аборту. Зместам «Духоўнага ўсынаўлення» з’яўляецца ...

Читать далее »

Біблійны конкурс прайшоў у Лынтупах

17 сакавіка ў араторыі, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей. Яго арганізавала с. Люцына Вонс. У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент Евангелля. Дзеці падышлі да ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае анкалагічнае аддзяленне педыятрычнай бальніцы ў італьянскім городзе Сан-Джавані-Ратонда

З пантыфікату Францішка бачна, што ён мае асаблівую любоў да сем’яў і бедных. Аднак самымі беднымі з’яўляюцца дзеці, хворыя на рак, сказала Лучыя Мільёніка, дырэктар анкалагічнага аддзялення педыятрычнай бальніцы ў італьянскім Сан-Джавані-Ратонда, напярэдадні візіту Святога Айца, які адбудзецца 17 сакавіка 2018 г. Па словах спадарыні Мільёнікі, дзеці, якія праходзяць лячэнне ў клініцы, чакаюць Пантыфіка з вялікім хваляваннем. У аддзяленні пануе ...

Читать далее »