15 лютага ў Цэнтры сям’і пры парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску (вул. Івянецкая, 15а, заезд з вул. Прытыцкага, 105) адбудуцца заняткі «Школы нараджэння» «У шчаслівым чаканні». Заняткі пройдуць з 11.00 да 18.00. Вядучыя — інструктары «Школы нараджэння», інструктары метаду распазнання плоднасці Алена і Уладзіслаў Валаховічы, урач-гінеколаг Людміла Баракава. Запрашаюцца сужэнцы, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Вельмі важна, каб у занятках ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У Смаргоні адбылася алімпіяда для дзяцей
4 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско пры смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла прайшла чарговая алімпіяда. 35 дзяцей змагаліся за першае месца і залатыя медалі, выпрабоўваючы свае здольнасці ў сумо, футболе, хакеі і грэблі. Памочнікі аніматараў, якія разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA рыхтавалі спаборніцтвы, былі як спартсменамі-чэмпіёнамі, так і справядлівымі суддзямі. Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі заслужаныя медалі, пасля чаго ...
Читать далее »Полацкія мамы і таты збіраюцца разам, каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні
Пасля Імшы на 12.00 у полацкім касцёле святога Андрэя Баболі гэтыя мамы і таты не спяшаюцца вяртацца са сваімі дзецьмі дахаты, а заходзяць яшчэ ў дом сясцёр эўхарыстак. Тут, ва ўтульным невялікім пакоі, яны разам з сястрой Таццянай Гмыза абмяркоўваюць тыя пытанні, якія іх хвалююць: як будаваць узаемаадносіны ў сям’і, як выхоўваць дзяцей, як годна выходзіць з крызісаў і асцерагчы ...
Читать далее »Францішак у Перу: візіт у “Дом Маленькага Прынца”
19 студзеня Пантыфік, падчас свайго знаходжання ў перуанскім Пуэрта-Мальданада, наведаў “Дом Маленькага Прынца”, дзе выхоўваюцца 40 падлеткаў, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Францішак назваў дзяцей самым сапраўдным скарбам, які дарослыя закліканы ахоўваць. “Прабачце нам тыя сітуацыі, калі мы, дарослыя, гэтага не робім, калі мы не цэнім вас настолькі, наколькі вы гэтага заслугоўваеце”, — сказаў ён. “Я ведаю, што вы сумуеце ...
Читать далее »Дзеці з Мар’інай Горкі падзяліліся любоўю сваіх сэрцаў з жыхарамі псіханеўралагічнага інтэрната
Больш за 2000 год таму ў далекім горадзе Бэтлееме ў халоднай пячоры нарадзілася Дзіцятка, якому далі імя Езус. Нарадзіўся Выратавальнік, Збаўца Свету, Цар Усіх Цароў. Нарадзіўся не ў палацы, і не ў залатую калыску паклала яго Маці, а ў простыя яслі. Нарадзіўся, каб прыняць крыжовыя мукі і смерць дзеля збаўлення усяго чалавецтва. Нарадзіўся, каб стаць Шляхам для кожнага чалавека. Нарадзіўся ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax
10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...
Читать далее »У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў і іх бацькоў
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў. Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку. Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Для Бога няма чужых дзяцей
«Юзаф таксама Езуса ўсынавіў, а спачатку быў супраць! Памятаем, як хацеў адпусціць Марыю, калі даведаўся, што Яна цяжарная». Гэтыя словы, якія сказаў пяць гадоў таму айцец Раман Шульц у прыватнай размове з Аляксандрам і Таццянаю, сталі для іх лёсавызначальнымі, як і для іх усыноўленага сына Давіда Антонія. Так сталася, што Аляксандр і Таццяна не могуць мець сваіх дзяцей, таму вырашылі ...
Читать далее »Папа: веру можна перадаць толькі мовай любові
Веру можна перадаць толькі на мове любові, падкрэсліў Папа. Па традыцыі ў свята Хросту Пана, якое сёлета адзначалася 7 студзеня, ён цэлебраваў Імшу ў ватыканскай Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Сакрамант атрымалі 34 дзіцяці: 18 дзяўчынак і 16 хлопчыкаў. У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што заданнем бацькоў з’яўляецца перадача веры. З хростам дзеці атрымліваюць Найсвяцейшую Тройцу: ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)
У чацвер, 4 студзеня, у Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлееек, які праходзіць у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь з адзінаццаці парафій. Напачатку мерапрыемства канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які быў адказным за яго правядзенне, а таксама выконваў ролю вядоўцы, прадставіў журы конкурсу, якое складалася ў гэтым годзе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!