Сёння немагчыма пазбегнуць кантакту з гаджэтамі. З апошніх даследаванняў вынікае, што самастойна карыстацца смартфонам здольны 45% дзяцей ва ўзросце 2–4 гадоў і ажно 92% ва ўзросце 7–10 гадоў. Некаторыя бацькі лічаць, што гаджэты могуць служыць як “выхаваўчая” прылада. Калі малое капрызіць, яму ў рукі даюць тэлефон, каб супакоілася, калі не хоча есці, уключаюць відэаролік ці гульню як стымул. Часта так ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння
Падзея адбылася 22 снежня 2019 г., падчас традыцыйнага фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» у касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння. У падзеі таксама ўдзельнічалі настаўнікі гурткоў дзіцячай творчасці Швед Л., Жылінская С., Варабчук В., Багадухава Л., Кадзетава М., Міхлюк М., якія таксама прадставілі свае цудоўныя творы і разам з навучэнцамі падрыхтавалі святочную імпрэзу, а ...
Читать далее »Вернікі гродзенскай парафіі падрыхтавалі флэшмоб для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра
«А ўчора з вячора засвяціла зора!» – такімі словамі вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанкa) падзяліліся радасцю ад Нараджэння Езуса ў гандлёвым цэнтры «OldCity». 26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз адбываецца найвялікшы з цудаў – прыйсце ў свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з Навагрудка паказалі калядную пастаноўку
На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла паказала святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста. Дзеці разам з с. Хеленай і бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш, чым дзве тысячы гадоў таму. Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян ...
Читать далее »Семінарысты разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» дораць радасць патрабуючым з нагоды надыходзячых святаў
10 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і супрацоўнікамі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дом міласэрнасці ў Камянцы. Гэтым прытулкам для састарэлых і хворых людзей апякуецца Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулка радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што вынікае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Навучэнцы семінарыі сталі таксама ...
Читать далее »«Дзеці не вінаватыя!»: інтэрв’ю з доктарам маральнай тэалогіі кс. Мікалаем Ціхановічам
Дзіця не нейкая цацка, якую можна “набыць за грошы” ці “нарадзіць для сябе”. Гэта маленькі чалавек, які прыходзіць у свет для любові: спярша, каб напоўніцца ёю, а пасля, каб дзяліцца. Але як можна дзяліцца тым, што было не да канца зведана? Сёння разбіраем складаныя выпадкі ў сем’ях. З неадназначнымі сітуацыямі дапамагае разабрацца доктар маральнай тэалогіі кс. Мікалай Ціхановіч. – Біч сучаснасці ...
Читать далее »Пантыфік заклікае прысвяціць снежань малітве за дзяцей
На працягу снежня Святы Айцец заклікае маліцца за дзяцей. Сваю малітоўную інтэнцыю ён абвясціў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 снежня 2019 г. быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы. “Кожнае маргіналізаванае дзіця, кожнага зняважанае дзіця, кожнае пакінутае дзіця, кожнае дзіця пазбаўленае адукацыі, медыцынскага дагляду – гэта крык, які ўзносіцца да Бога. У кожным з іх прысутнічае Хрыстус, Які ...
Читать далее »Хрысціянскі баль адбыўся ў Браславе
Напярэдадні Адвэнту, у суботу 30 лістапада, вернікі рознага ўзросту сабраліся ў парафіяльным доме імя айца Францішка Ярдана на чацвёрты хрысціянскі баль. Кс. Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў забаўляльную праграму з жывой музыкай і запрасіў фокусніка-ілюзіяніста. На пачатку імпрэзы кс. Уладзімір прывітаў усіх прысутных і пажадаў у Божай радасці бавіць час, каб пасля, у паўсядзённым жыцці, асабліва падчас Адвэнту, дзяліцца радасцю з іншымі. ...
Читать далее »Восеньскія вакацыі з Богам прайшлi ў Мiнску
У араторыі імя св. Яна Боска ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы «Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!», паведамляе sdb.by. Варта адзначыць, што лагер быў падзелены на дзве часткi: днём адбываўся лагер для дзяцей, а ўвечары была арганізавана праграма для падлеткаў. ...
Читать далее »“Карытас” арганізуе форум па абароне непаўналетніх
Міжнародны форум па абароне і ахове дзяцей 19-20 лістапада 2019 г. у Мінску правядзе “Дабрачыннае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У апошнія гады каталіцкая арганізацыя прыклала шмат намаганняў для стварэння бяспечных умоў для дзяцей, і падчас форуму плануецца падагульніць дзейнасць у гэтай сферы і абмеркаваць перспектывы на будучыню, — паведаміў Беларускай службе Vatican News дырэктар нацыянальнай “Карытас” кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!