Архив меток: дзеці

У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»

15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...

Читать далее »

Айцы Піяры са Шчучына арганізавалі для дзяцей і моладзі забаўны ўікэнд

Па прычыне распачатага Году Кансэкраванага Жыцця ў паўсюдным Касцёле, айцы Піяры, якія працуюць у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) арганізавалі для сваіх выхаванцаў неспадзяванку — забаўны ўікэнд. Усё распачалося ў суботу, 7 лютага з конкурсу ведаў пра заснавальніка ордэна Піяраў — святога Юзафа Каласанса. Гэта была чарговая магчымасць наблізіць постаць святога і дарэчы атрымаць узнагароду, дзелючыся ведамі аб гэтым святым. Наступным пунктам ...

Читать далее »

Папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету (+відэа)

5 лютага 2015 г. з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі “Scholas Occurentes” (Школы за сустрэчу) папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету, паведамляе Ватыканскае радыё. Гэта міжнародная сетка школ, створаная Францішкам падчас яго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе, сёння аб’ядноўвае 400 тыс. школ на 5 кантынентах. У тэлемосце з Пантыфікам прыняло ўдзел больш за 260 ...

Читать далее »

Францішак нагадаў пра важнасць бацькі ў жыцці дзіцяці

Пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці нагадаў папа Францішак 28 студзеня  падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Разважаць над гэтай тэмай, на яго думку, неабходна, “бо мы дайшлі да ўсведамлення таго, што жывём у “грамадстве без бацькаў”. “Іншымі словамі, асабліва ў нашай заходняй культуры, постаць бацькі з’яўляецца сімвалічна адсутнай, зніклай, выдаленай. На першым этапе гэта разумелася як ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбыліся зімовыя канікулы

Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма. Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх ...

Читать далее »

Калядная гісторыя для самых маленькіх

Усім бацькам у вольныя святочныя дні варта прачытаць сваім дзеткам калядную гісторыю пра маленькае ягня Джошуа. Ягнятка. Аднойчы ў сонечнай даліне жыло-было маленькае ягнятка па імені Джошуа. У яго былі чорныя ножкі, белая шорстка з чорнымі плямкамі і … сумныя вочы. Джошуа сумаваў, гледзячы на іншых ягнятак, чыя шорстка была беласнежная, без адзінай плямкі. Джошуа сумаваў, бачучы, што ў іншых ...

Читать далее »

Таямнiчы святы Мiкалай завітаў да маленькіх віцебскіх вернікаў

На святую Iмшу для дзяцей у касцёл Святой Барбары, што ў Вiцебску, завiтаў святы Мiкалай. Дарэчы, завiтаў ён не адзiн, а разам са сваiм верным паплечнiкам, аленем. Як высветлiлася пазней, гэта быў не паўночны, а турэцкi алень. Айцец Павел, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбылося свята св. Мікалая

6 снежня дзеткі дзятлаўскай парафіі ўшанавалі св. Мікалая. Святы біскуп Мікалай вельмі папулярны і вядомы ўсім. У Дзятлаве яго ўшаноўваюць асаблівым чынам – абраз святога знаходзіцца ў адным з бочных алтароў, паведамляе sdb.by. На жаль, гады атэізацыі і камуністычнага рэжыму сцерлі з нашай памяці постаць гэтага святога, які так моцна любіць дзяцей і штогод адорвае іх сваімі падарункамі. Камуністы замянілі ...

Читать далее »

Святы Мікалай падарыў радасць дзецям з Браслава

Святы Мікалай падарыў свята дзецям Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. У доме пры касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ён арганізаваў духоўна-забаўляльную праграму. Узнёсшы разам з пробашчам ксяндзом Станіславам супольную малітву да Бога, дзеці пачалі весяліцца. Спачатку яны саромеліся, а потым усё смялей чыталі вершы, спявалі і гулялі. Сястра эўхарыстка Таццяна разам з парафіяльнай моладдзю падрыхтавала для гасцей невялікі спектакль. ...

Читать далее »