9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
У Віцебску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі
22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага да Першай Святой Камуніі прыступілі 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Якія ж яны былі прыгожыя ў сваім белым адзенні і з белымі свечкамі ў руках. У гэты дзень у касцёл разам з дзецьмі прыйшлі таксама іх бацькі і бабулі з дзядулямі, каб парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў. Каб ...
Читать далее »Першакамунійныя дзеці з Браслава наведалі Росіцу
21 мая на заканчэнне Белага тыдня, на які першакамунійныя дзеці хадзілі з ахвотай, адбылася пілігрымка ў Росіцу да благаслаўлёных пакутнікаў. Духоўна суправаджаў яе пробашч браслаўскай парафіі айцец Станіслаў Мжыглуд і сёстры-эўхарысткі Аліцыя Буткевіч і Таццяна Гмыза. Таксама дапамагла ў арганізацыі выезда дабрачыннае таварыства «Caritas» г. Браслава ў асобе спадарыні Тамары Пашкевіч. Узняў настрой цёплы прыём айцоў марыянаў Чэслава Курэчкі і ...
Читать далее »Дзеці з Украіны спяваюць у Ватыкане пра супакой у свеце
Дзеці з Украіны спяваюць для Папы Францішка песню пра супакой у свеце. Святы Айцец прывітаў групу дзяцей з усходняй Украіны, якія 18 мая 2016 года прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Відэа ў facebook прадастаўлена ўдзельнікам сустрэчы.
Читать далее »Пантыфік сустрэне ў Ватыкане “Дзіцячы цягнік”
На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая 2016 г. прыбудзе спецыяльны цягнік: ён даставіць каля 400 дзяцей з італьянскага рэгіёну Калабрыя непасрэдна да Папы. Францішак сустрэне іх асабіста на станцыі, якая знаходзіцца за базылікай св. Пятра, паведаміла Італьянская чыгунка на сваім сайце. Гэта чацвёрты такога роду праект, калі “Дзіцячы цягнік” прывозіць падлеткаў з італьянскіх гарадоў на сустрэчу з Пантыфікам. ...
Читать далее »У Друі паўстаў ансамбль класічнай музыкі
З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, які склалі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія навучаюцца ў першым і другім класе мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, арганісткі парафіі і настаўніцы музыкі, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе. Гэта стала часткова магчымым дзякуючы пасольству Польшчы ў Мінску, супрацоўнікі якога прывезлі і падаравалі дзецям скрыпкі. ...
Читать далее »Дзеці з Нарачы танцуюць для святога Яна Паўла ІІ (+відэа)
У нядзелю, 15 мая, дзеці нарачанскай парафіі танцавалі для святога Яна Паўла ІІ. Такім незвычайным спосабам маладыя нарачанцы адзначылі дзень нараджэння Караля Вайтылы, які прыпадае на 18 мая, паведамляе сайт парафіі.
Читать далее »Урачыстасць Першай Камуніі ў парафіі Нараджэння Панны Марыі ў Браславе
Белыя сукенкі, чыстыя думкі, светлы настрой… Такая атмасфера панавала ў нядзелю 15 мая ў браслаўскай парафіі. У гэты дзень арганічна спалучыліся дзве падзеі: урачыстасць Спаслання Духа Святога і І Святая Камунія для 34 хлопчыкаў і дзяўчынак. Перад пачаткам святой Імшы дзеці атрымалі блаславенне бацькоў і ўрачыста ўвайшлі ў касцёл праз прыгожую бязважкую арку з шарыкаў. Кампазіцыі з зялёных бярозавых галінак і ...
Читать далее »Гродзенская дыяцэзія запрашае да ўдзелу ў Парафіядзе для дзяцей і моладзі
З 20 па 23 чэрвеня будзе праходзіць VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36). Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда будзе праходзіць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК “Нёман”. Арганізатары ...
Читать далее »Хачу жыць! Факты і міфы аб абортах
Уявіце сабе сітуацыю. У сваім садзе вы выпадкова знайшлі незвычайны парастак, зацікавіліся і вырашылі паназіраць за яго ростам, паглядзець, што ж з гэтага парастка вырасце, ці распусціцца кветка. Вы заўважылі месца, дзе расла расліна і сталі даглядаць за ёй. Дзень за днём парастак набіраў сілу, выпускаў новыя лісточкі, але ўсё яшчэ заставаўся пяшчотным і маленькім. І вось аднойчы, прыйшоўшы на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!