Архив меток: дзеці

Дапамажыце дзецям на час посту адмовіцца ад гаджэтаў

Яшчэ некалькі гадоў таму найбольш папулярнай адмовай на перыяд Вялікага посту сярод дзяцей лічылася адмова ад салодкага ў розных яго праявах. Але сёння ўжо наўрад ці хто будзе вельмі моцна перажываць з-за таго, што бліжэйшыя сорак дзён трэба забыцца пра цукеркі. Чаму? Бо ёсць іншыя рэчы, без якіх дзеці самых розных узростаў не ўяўляюць свайго жыцця: тэлефоны, планшэты, ноутбукі… Паводле ...

Читать далее »

Папа наведаў педыятрычную клініку ў Мехіка

14 лютага папа Францішак наведаў педыятрычную клініку імя Фэдэрыка Гомеса ў Мехіка – структуру ў якой праходзяць лячэнне дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі хваробамі. Гучанне звона ў выкананні двух былых пацыентаў, якія перамаглі рак і спеў “Ave Maria” у выкананні хворай дзяўчыны, пазначылі візіт Святога Айца у ангалагічнае аддзяленне структуры. Францішак падзякаваў за цёплы прыём, а таксама за клопат персаналу ...

Читать далее »

Ватыкан стварыў сайт для дзяцей

Нядаўна Апостальскі Пасад стварыў сайт выключна для дзяцей. Праект каардынуе Папская Рада па справах сям’і. Яго мэта — расказаць малодшым аб праўдах веры і пра Хрыста, а таксама пра Папу, Ватыкан і Царкву ў цэлым. У прыватнасці, каб расказаць пра Папу, аўтары знайшлі шмат дзіцячых фатаграфій Папы Францішка і цікавыя дэталі яго біяграфіі, да прыкладу, рэцэпт пірага, які рыхтавала яму ...

Читать далее »

Калядныя сустрэчы для дзяцей зладзілі ў Віцебску

2 студзеня 2016 года дабрачыннае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзяцей-сірот. Цікавае і незабыўнае спатканне дапамаглі арганізаваць валанцёры Карытас горада Віцебск. Займальныя конкурсы, віктарыны і, вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце. Сустрэча праходзіла ў вясёлай святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі. Такія калядныя сустрэчы ...

Читать далее »

Вернікі з Далёкіх сустрэлі Новы год у касцёле

Кожны чалавек чакае свята, аднак у гэты зімовы перыяд ёсць адно асаблівае – свята Божага Нараджэння. У касцёле Святога Станіслава ў в. Далёкія перад cвятой Імшой 24 снежня адбылося святочнае прадстаўленне, якое дапамагло пагрузіцца ў атмасферу таго часу, калі Свет чакаў прыйсця Збаўцы. Дзецьмі нашай парафіі была выканана батлейка, якая апавядала пра нараджэнне Дзіцятка Езуса. Пасля святой Імшы апоўначы ўсе ...

Читать далее »

Як шанаваць сваіх бацькоў?

“Я не магу назваць свайго бацьку добрым чалавекам, таму што зведала ад яго шмат кепскага ў дзяцінстве. Такіх гісторый многа сярод людзей. Як у такім выпадку захоўваць чацвёртую запаведзь, каторая кажа шанаваць сваіх бацькоў? Гэта нерэальна і вельмі цяжка!” Вераніка На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Запаведзь шанаваць сваіх бацькоў, як і іншыя запаведзі, пакліканая ўстанавіць паміж людзей ...

Читать далее »

Святы Мікалай наведаў пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна

У нядзелю, 27 снежня, валанцёры гродзенскага «Карытас» віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы, са святам Нараджэння Пана і надыходзячым Новым Годам. Сам праект «Анёлы дабра», у рамках якога валанцёры наведваюць дзяцей у траўматалогіі, існуе ўжо амаль 2 гады. Кожную нядзелю з 17:00 да 19:00 валанцёры прыходзяць і дапамагаюць дзецям цікавей правесці час: з імі малююць, гуляюць у разнастайныя ...

Читать далее »

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Батлейка

25 снежня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага пасля ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў Віцебскій іерарх біскуп Алег Буткевіч, адбылася Батлейка. Батлейка, якая апавядала аб нараджэнні дзіцятка Езуса, была выканана дзецьмі парафіі, пад кіраўніцтвам сясцёр служабнічак Ёнашы Мровец і Крысціяны Венгерскай. Маленькія артысты сваёй цудоўнай гульнёй заслужылі доўгія і бурныя апладысменты. Пасля батлейкі біскуп Алег Буткевіч падзякаваў ўсім, як артыстам так ...

Читать далее »

Як правільна па-беларуску: догляд за дзецьмі ці догляд дзяцей?

І ў вусным маўленні, і ў пісьмовых тэкстах, у тым ліку і ў сродках масавай інфармацыі, мы часта сустракаем канструкцыі кшталту “яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём”, “яны даглядаюць за старымі” або “дзяўчына любіць даглядаць за свойскімі жывёламі, за кветкамі”. Вельмі часта такія канструкцыі фіксуюцца ў газетных публікацыях, прычым не толькі ў рэгіянальных выданнях, але і ў цэнтральных: ...

Читать далее »

У смаргонскім араторыі адбыліся вакацыі з Богам

Вакацыі з Богам адбыліся з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска. На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліяй, а дакладней – са “Старым запаветам”. “Па старонкам Бібліі”- менавіта так гучала тэма нашага лагера. А здяйсняць знаёмства дапамагаў мультфільм, ...

Читать далее »