На фэстах у Мосары і Будславе можна было пабачыць гандлёвы намёт з надпісам “Дабрачынны кірмаш”. “Каталіцкі Веснік” вырашыў пацікавіцца, што гэта за акцыя. — Скажыце, калі ласка, што ў вас за дабрачынны кірмаш? Тамара Зубко: — Гэты дабрачынны кірмаш для нашых дзетак Сафіі Шылей і Вані Зубко. У іх цяжкае захворванне — дзіцячы цэрэбральны параліч. Мы з горада Паставы, і ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)
І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі з 9 жніўня па 12 жніўня. У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту. Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ...
Читать далее »Працягваецца запіс на сямейную пілігрымку ў Будслаў
Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Інфармацыя пра пілігрымку: 1. Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня). 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава). 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку. 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць ...
Читать далее »Святы Айцец адказвае на пытанне дзіцяці: Чаму Бог не перамог д’ябла?
З кнігі «Дзеці пішуць лісты Папу». Дарагі Папа Францішак, Калі Бог нас так моцна любіць і не хоча, каб мы пакутавалі, то чаму Ён не перамог д’ябла? Алехандра, 9 гадоў, Перу Дарагая Алехандра, Бог перамог д’ябла, здзейсніў гэта на крыжы. Д’ябал прайграў. Бог зрабіў гэта па-свойму. Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост, а калі іх забіць, яны ...
Читать далее »Верхнядзвінск: летнія канікулы парафіяльных дзяцей распачаліся паездкай на вадаспад
Першы дзень летніх канікул дзеці і моладзь верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі паездкай на вадаспад. Канешне, гэта не быў сусветна вядомы прыродны цуд на рацэ Ніягара, а толькі невялікі вадаспад на рэчцы Вята ў Мëрскім раёне. Аднак для тых, хто любіць прыгожыя мясціны нашай беларускай прыроды – гэта таксама цікавае месца. Пацвярджэннем гэтага служыць вялікая колькасць спасылак на ...
Читать далее »Абарона непаўналетніх у Касцёле – гэта заданне біскупаў
Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. Гэта вынікае з дакументу «Come una madre amorevole» (Як любячая Маці), выдадзенага Папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 года ў форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх. У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад ...
Читать далее »Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік
У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
Читать далее »Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі
Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і ...
Читать далее »Папа сустрэў пасажыраў «Дзіцячага цягніку»
На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая прыбыў спецыяльны цягнік: ён даставіў каля 500 дзяцей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў з італьянскага рэгіёна Калабрыя. Штогадовая ініцыятыва “Дзіцячы цягнік” сёлета была прысвечана маленькім мігрантам, а таксама дзецям, якія прынялі іх у сваіх гарадах, школах і дамах. Тэма ініцыятывы: “Прынесеныя на хвалях”, перадае якім чынам ўдзельнікі падзеі патрапілі ў Італію. Многія з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!