24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка.
Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён.
У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага пастыра, які так шмат зрабіў для Касцёла ў Беларусі, а таксама прасілі, каб такіх сведкаў веры, як Казімір Свёнтэк, Бог пасылаў нам як мага больш.
Пілігрымы мелі таксама магчымасць маліцца ў Пінскім Катэдральным касцёле, пазнаёміцца з семінарыяй, пагуляць у футбол на семінарыйным стадыёне і нават паплаваць на караблі па рацэ Піна.
Па дарозе дамоў група завітала ў Іванава – месца мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі. У гэтай парафіі працуе цяпер кс. Павел Кручак, які 12 гадоў таму нёс пастырскае служэнне ў Мар’інай Горцы. Ксёндз Павел цікава рапавёў гісторыю жыцця Палескага Мучаніка.
Суботнім вечарам задаволеныя маладыя пілігрымы вярнуліся ў сваю родную парафію.
Ганна Дземенцьянава
для друку