Архив меток: Дзеркаўшчына

Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Дзеркаўшчыне (абноўлена)

Яна адбудзецца 9-10 жніўня 2022 года на тэматыку “Маці Божая, якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!”. Узрост удзельнікаў: 10-18 гадоў, месца правядзення: Глыбокае, в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). Парафіяда – гэта фармацыя дзяцей і моладзі нашай дыяцэзіі паводле трыяды: стадыён–тэатр–святыня. Падчас Парафіяды, дзеці і моладзь вучацца жывой размове з Богам з дапамогай малітвы, адкрываюць у сабе камандны дух адзінства і ўзаемнай ...

Читать далее »

“Гісторыя наступнага стагоддзя ўжо сёння залежыць ад нас”. 200-годдзе заснавання касцёла адзначылі ў Дзеркаўшчыне

9 мая 2022 года ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне памаліліся за кс. Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці

9 лістапада ў касцёле Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне вернікі разам са святарамі з Глыбоцкага, Пастаўскага і Мёрскага дэканатаў маліліся ў інтэнцыі папярэдняга пробашча Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Святую Імшу канцэлебраваў дэкан Пастаўскі і пробашч парафіі ў Дунілавічах кс. Павел Самсонаў, гамілію прамовіў дэкан і пробашч Мёрскі кс. Андрэй Кулік. Святар узгадаў жыццё і адданае служэнне Богу і ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне і Старых Васілішках памоляцца за кс. Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну смерці

9 лістапада ў касцёлах Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) і Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца святыя Імшы ў інтэнцыі ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці. Ксёндз Леанід паходзіў з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Быў святаром Віцебскай дыяцэзіі і нёс служэнне ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце, ...

Читать далее »

Парафія ў Дзеркаўшчыне прывітала новага пробашча

Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз канонік Валерый Орсік прызначаны пробашчам у парафію Унебаўшэсця Езуса Хрыста ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, Дзеркаўшчынская парафія вітала свайго новага пробашча. Пасля заўчаснай смерці папярэдняга пастыра Леаніда Мозгеля, на працягу васьмі месяцаў даязджалі і апекаваліся мясцовымі вернікамі святары з Глыбокага. Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз ...

Читать далее »

«Каб мы былі падобныя на святога Мікалая»: у Дзеркаўшчыне прайшоў парафіяльны адпуст

9 мая Дзеркаўшчынская святыня была цалкам запоўнены вернікамі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага, дыякан Віктар Мялешка OFMConv, а. Вальдэмар Куява OFMConv з Удзела, кс. Віталь Бяленік з Падсвілля, кс. Дзмітрый Рацько з Празарокаў, кс. Андрэй Таўрук з Канстанцінава. Напачатку святой Імшы усіх прывітаў вікарый з Глыбокага кс. Яўген, які даязджае сюды з пастырскай паслугай, і запрасіў кс. ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне развіталіся з ксяндзом Леанідам Мозгелем

Пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне адышоў да Пана 9 лістапада, за дзень да гэтага памерла яго маці – спадарыня Станіслава Мозгель. На Глыбоччыне ксёндз служыў крыху больш года, да гэтага былі парафіі ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце. Меў 17 год святарства. 11 лістапада развітацца з сабратам прыехалі святары з Глыбоцкага дэканату, да якога апошні год спачылы ...

Читать далее »

У Глыбоцкім дэканаце два новыя пробашчы прыступілі да сваіх абавязкаў

Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам у парафію Святой Тройцы ў Канстанцінаве, ксёндз Леанід Мозгель – пробашчам у парафію Ушэсця Хрыстова ў Дзеркаўшчыне. Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч у нядзелю 23 чэрвеня падчас богаслужэнняў у Канстанцінаве і Дзеркаўшчыне. Святая Імша ў Канстанцінаве адбылася ў 10.30, а ў Дзеркаўшчыне а 12-й гадзіне. Пасля зачытвання ...

Читать далее »

Ксёндз Андрэй Кулік з Дзеркаўшчыны : “Наша галоўная мэта – каб дзеці маглі з карысцю бавіць вольны час!”

У вёсцы Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, па ініцыятыве пробашча ксяндза Андрэя Куліка створаная пляцоўка для дзяцей. Кожны дзень яны тут гуляюць – як малодшыя, так і старэйшыя. Мы сустрэліся з ксяндзом Андрэем, каб паразмаўляць на гэту тэму. – Ксёндз Андрэй, як Вам прыйшла такая ідэя – зрабіць пляцоўку для дзяцей? – Усе мы былі малымі, і нам, вядома ж, хацелася ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Дзеркаўшчыне: “Бог у вашым жыцці павінен быць на першым месцы” (+відэа)

У сераду, 9 мая, біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, што належыць да Глыбоцкага дэканату. Цёплае надвор’е і цёплая сустрэча Для віцебскага ардынарыя гэта была першая візітацыя ў гэтым годзе. Трэба адзначыць, што прыезду біскупа вельмі паспрыяла надвор’е, якое ў гэты дзень было проста цудоўным. Ярка свяціла сонейка, вакол касцёла ўсё патанала ў квецені ...

Читать далее »