Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам у парафію Святой Тройцы ў Канстанцінаве, ксёндз Леанід Мозгель – пробашчам у парафію Ушэсця Хрыстова ў Дзеркаўшчыне.
Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч у нядзелю 23 чэрвеня падчас богаслужэнняў у Канстанцінаве і Дзеркаўшчыне. Святая Імша ў Канстанцінаве адбылася ў 10.30, а ў Дзеркаўшчыне а 12-й гадзіне.
Пасля зачытвання дэкрэту парафіяне прывіталі сваіх новых пастыраў, а ксёндз Мікалай перадаў ім ключы ад храма. Ксяндзы Андрэй і Леанід прачыталі сімвал веры, а таксама злажылі прысягу, што будуць годна выконваць свае святарскія абавязкі.
Ксёндз Андрэй Таўрук перад прызначэннем у Канстанцінава выконваў абавязкі вікарыя ў Мёрах. Зараз акрамя парафіі ў Канстанцінаве ён атрымаў яшчэ прызначэнне і ў парафію Святога Юзафа Рамесніка ў Парыжы Пастаўскага дэканату.
Больш здымкаў з Канстанцінава тут
Ксёндз Леанід Мозгель быў пробашчам у Павяцці і Ідолце Мёрскага дэканату.
Больш здымкаў з Дзеркаўшчыны тут
Нагадаем, дэкрэтам біскупа Алега Буткевіча ў апошні месяц адбыліся шэраг новых прызначэнняў у Віцебскай дыяцэзіі.
Зміцер Лупач, тэкст і відэа
Леанід Юрык, фота
