Парафія ў Дзеркаўшчыне прывітала новага пробашча

Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз канонік Валерый Орсік прызначаны пробашчам у парафію Унебаўшэсця Езуса Хрыста ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат).

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, Дзеркаўшчынская парафія вітала свайго новага пробашча. Пасля заўчаснай смерці папярэдняга пастыра Леаніда Мозгеля, на працягу васьмі месяцаў даязджалі і апекаваліся мясцовымі вернікамі святары з Глыбокага.

Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч. Пасля парафіяне прывіталі свайго новага пастыра, а ксёндз Мікалай перадаў яму ключ ад храма са словамі: «Ад гэтай хвіліны новы пробашч прымае над вамі пастырскія абавязкі». Затым кс. Валерый прачытаў сімвал веры і склаў прысягу вернага выконвання паслугі.

Ксёндз Валерый Орсік мае 16 гадоў святарства, з іх дзесяць год нёс служэнне на ўсходзе дыяцэзіі, дзе і пабудаваў касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы. Апошнія гады быў пробашчам катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Марына Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі