Архив меток: Браслаў

Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе

Дыяцэзіяльны Санктуарый Валадаркі азёраў у Браславе — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў. Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базіліка). Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца. Перад усім адкажам на пытанне, што такое базіліка? Базіліка (basilica) — гэта тытул, які надаецца некаторым святыням Каталіцкага Касцёла, каб падкрэсліць ...

Читать далее »

“З Марыяй да Бога – шлях надзеі”: урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай з удзелам Апостальскага нунцыя Іньяцыа Чэфаліа

“Пілігрымы надзеі” – дэвіз святога юбілейнага 2025 года. Гэты дэвіз быў адлюстраваны і ў тэме сёлетніх урачыстасцяў у Браславе — “З Марыяй да Бога —  шлях надзеі”. На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый 22 і 23 жніўня сабраліся вернікі з усіх куточкаў Беларусі. Кранальным момантам пачатку свята стала прывітанне пілігрымаў, калі пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч разам з кусташам санктуарыя айцом ...

Читать далее »

Абраз Маці Божай Браслаўскай

Браслаўская ікона Багародзіцы, больш вядомая як абраз Маці Божай Валадаркі азёраў, з’яўляецца адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі. Яна размешчана ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Браславе Віцебскай вобл. Гэтая ікона ўвасабляе Маці Божую як Валадарку азёраў, апякунку Браслаўскага краю, які вядомы сваімі маляўнічымі азёрамі. Свята гэтай іконы адзначаецца 22 жніўня, што супадае з ...

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі ў Браславе

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне. Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткам, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання. Потым усіх чакаў сюрпрыз, а менавіта, завіталі нечаканыя госці: зорка, вярблюд ...

Читать далее »

Лістападаўская сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбылася ў кляштары ў Браславе

Браслаўскі кляштар сясцёр эўхарыстак гасцінна адчыніў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Традыцыйна а 12-й гадзіне Каталіцкі Касцёл моліцца «Анёл Панскі». Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых. Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем ...

Читать далее »

У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...

Читать далее »

Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах

На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...

Читать далее »

“Мы – дзеці Твае”. У Браславе адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай

Браслаўшчына – край азёраў і прыроды, якая захапляе сваёй прыгажосцю не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усёй Беларусі і нават замежжа. Улетку сюды прыязджае шмат турыстаў, каб правесці свой адпачынак. Але прыгажосць прыроды – не адзінае, што прываблівае людзей. Сваіх дзяцей тут заўсёды чакае Маці Божая Браслаўская. Памаліцца перад яе цудадзейным абразом імкнуцца вернікі напрацягу ўсяго года, а ...

Читать далее »

Маці Божая Браслаўская сустрэла сваіх пілігрымаў

2024 год стаў юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а яшчэ 600 год існавання парафіі ў Браславе і 200 год мураванаму касцёлу. Для пілігрымаў гэта стала штуршком, каб накіравацца ў край азёраў да Нябеснай Маці. Таму ў гэтым годзе на роварах прыехалі з Мёраў і Паставаў і пешшу прыйшлі ...

Читать далее »