Архив меток: беларуская мова

Не баюся кары, хоць дрэва без кары: амонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы гаварылі пра паронімы – словы, блізкія паводле напісання і гучання, але розныя паводле значэння, і сінонімы – словы, розныя паводле напісання і гучання, але блізкія паводле значэння. Нашыя чытачы зацікавіліся гэтым матэрыялам, аўтар атрымаў колькі пытанняў і прапаноў. І сёння, ідучы насустрач адной з такіх прапаноў, – ад спадарыні Наталлі С. з Мінска, ...

Читать далее »

Багна, дрыгва, твань, імшара: сінонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх артыкулах моўнай рубрыкі мы разглядалі некаторыя асаблівасці выкарыстання ў беларускай мове паронімаў – слоў, блізкіх паводле напісання і гучання, але розных паводле значэння. Гэтая тэма выклікала значную цікавасць у нашых чытачоў, аўтар матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў, пытанняў і прапаноў. Адно з пажаданняў – кароткі аналіз, сціслая характарыстыка сінанімічнага багацця нашай мовы. Пра гэта, у прыватнасці, гаворыць пастаянная чытачка ...

Читать далее »

Птушка балотная ці балоцістая? Поле каменнае ці камяністае? Як правільна па-беларуску

У сённяшнім выпуску моўнай старонкі мы пагаворым пра словы, якія блізкія паводле гучання і напісання, але адрозніваюцца паводле значэння. І вось гэтае падабенства ў арфаграфіі і вымаўленні часта выклікае пэўныя праблемы ў камунікацыі. Нярэдка мы няправільна ўжываем тое ці іншае слова ў канкрэтным кантэксце праз памылковае разуменне яго значэння, бо яно падаецца нам аднолькавым з падобным іншым. Гаворка тут ідзе ...

Читать далее »

Знатнік і абшарнік клікалі прычотніка: гістарызмы і архаізмы ў беларускай мове

У сённяшнім выпуску нашай моўнай старонкі мы крыху пагаворым пра даволі значны пласт беларускай лексікі, якая, аднак, мае абмежаваны характар ужытку, выкарыстоўваецца найчасцей у мастацкіх тэкстах на гістарычную тэматыку. Ідэю для разгляду нам прапанавала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Марыя С. з Гродна. “Чытаючы творы Уладзіміра Караткевіча і іншых знакамітых беларускіх аўтараў, – піша сп-ня Марыя, – міжволі звяртаеш увагу ...

Читать далее »

Была адліга. Ля пуні звінелі бомы: Літуанізмы ў сучаснай беларускай мове

У некалькіх папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы разглядалі ўжыванне ў сучаснай беларускай мове пазычанняў з польскай, англійскай, нямецкай, французскай, а таксама з цюркскіх моў. Нам падаецца лагічным дадаць у гэты шэраг яшчэ адну, хоць і невялікую групу лексікі – літуанізмы ці, інакш кажучы, словы, што прыйшлі ў беларускую мову з мовы літоўскай. Здавалася б, носьбітаў літоўскай мовы істотна менш, ...

Читать далее »

Пюрэ, рагу, антрыкот? А можа, безэ? Галіцызмы ў сучаснай беларускай мове

Мы працягваем знаёмства з лексікай іншамоўнага паходжання, якая ўжываецца ў сучаснай беларускай мове. У папярэдніх артыкулах мы разгледзелі англіцызмы, паланізмы, цюркізмы, германізмы. Сёння ж паспрабуем крыху пагаварыць пра галіцызмы, гэта значыць, словы, якія прыйшлі да нас з французскай мовы. Галіцы́змы (фр.: gallicisme ад лац.: Gallicus – «гальскі») – гэта, зрэшты, толькі афіцыйная назва адпаведнай групы лексікі. У рэальнасці большасць запазычанняў ...

Читать далее »

Рыцар з рыштункам ішоў па бруку: германізмы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы разглядалі лексічныя адзінкі, што прыйшлі да нас з польскай і цюрскіх моваў, а яшчэ раней – англіцызмы, гэта значыць, пазычанні з англійскай мовы. Некаторыя чытачы “Каталіцкага Весніка” прапануюць працягнуць аналіз слоў іншамоўнага паходжання, якія рэгулярна ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове. Нам падаецца гэтая прапанова сапраўды цікавай, цалкам слушнай. Таму сёння мы крыху пагаворым ...

Читать далее »

Казак у халаце трымаў бугая…: Цюркізмы ў сучаснай беларускай мове

У папярэднім артыкуле нашай моўнай старонкі мы разглядалі некаторыя паланізмы, што апошнім часам актыўна ўжываюцца ў беларускай мове. У сённяшнім выпуску нашай моўнай старонкі крыху пагаворым пра функцыянаванне ў сучаснай беларускай мове слоў цюрскага паходжання ці інакш, цюркізмаў. З просьбай пра гэта да аўтара матэрыялу звярнулася тая самая спадарыня Ганна К. з Мінска, якая цікавілася і мэтазгоднасцю выкарыстання ў камунікацыі ...

Читать далее »

“Які выкшталцоны хлопец! І з добрай радзіны!”: паланізмы ў сучаснай беларускай мове

Тэму чарговага матэрыялу для моўнай старонкі “Каталіцкага Весніка” падказалі адразу дзве чытачкі нашай газеты, прычым незалежна адна ад адной. Так яшчэ месяцы тры назад да аўтара звярнулася спадарыня Ганна К. з Мінска, якая цікавілася стаўленнем лінгвістаў да ўжывання паланізмаў у сучаснай беларускай мове. “Вось у маёй суседкі па лецішчы ўнучка выходзіць замуж, – піша сп-ня Ганна. – Дык яе бабуля ...

Читать далее »

Вазон стаяў на вакне, ці Вазон стаяў на акне? Як павінна быць па-беларуску?

Пытанне, вынесенае ў загаловак, можа падацца, на першы погляд, несур’ёзным, неістотным, нават у пэўнай меры штучным. Мы амаль ніколі не задумваемся ў працэсе маўлення, як усё ж было б правільна ў розных словаформах – з прыстаўным в ці без яго. І менавіта такое пытанне прапануе разгледзець на старонках газеты нашая пастаянная чытачка спадарыня Валянціна С. з Пастаўшчыны. “Усё часцей чую ...

Читать далее »