«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску праводзіць набор слухачоў

Мэтай навучання ў «Школе сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз у месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Месца навучання — цэнтр Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны).

Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

  • На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 18 верасня па тэлефоне:

+375 44 759 45 25 – айцец Сяргей Трысцень OCD.

Пры сабе на кваліфікацыйнай размове неабходна мець наступныя дакументы:

  • просьба аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця»;
  • кароткая аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя пробашча;
  • 2 фота на дакументы;
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі