22 верасня пройдзе сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

22 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах адбудзецца спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. 

Тэма сустрэчы — «Катэхеты – пілігрымы надзеі».

Праграма:

10.00 – Эўхарыстыя
11.00 — Тэматычная сустрэча «Катэхізацыя — сустрэча з Асобай, якая надае жыццю новую перспектыву» (с. Кацярына Грынчык MSF, місіянерка Святой Сям’і, катэхэтка амаль 20 год, магістр ліц.тэалогіі, спецыялізацыя тэалогія дагматычная, выкладчык катэхетычнага каледжа ў Баранавічах).
11.45-12.00 — кава, гарбата.
12.00-12.45 – «“Інтэнсіўная” сямейная падрыхтоўка да Першай Споведзі і Камуніі: першы досвед» (а. Віктар Жук SJ, Алеся Вайцяховіч)
13.00 – Абед
14.00 – Біблійны хаўрус.
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, благаслаўленне.
Заканчэнне

Адрас: г. Докшыцы, вул. Пушкіна 46а.

для друку для друку