Фаціма – марыйны санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды з Беларусі пралягае амаль праз усю Еўропу. Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленне. Просяць яго і для сваіх блізкіх. Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэнні ў сваім цярпенні. Штовечар пілігрымы запальваюць знічы і з імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу ...
Читать далее »Архив меток: беларуская мова
Як павінна быць па-беларуску: У трох кроках ад прыпынку ці за тры крокі ад прыпынку?
Апошнім часам у нашай мове значна пашырылася пры абазначэнні адлегласці да аб’екта выкарыстанне канструкцыі “прыназоўнік у + месны склон колькасна-іменнага спалучэння”: у двух кроках ад прыпынку, у дваццаці кіламетрах ад горада, у дзесяці метрах ад дома і г.д. Але ці не парушаюцца тут правілы будовы словазлучэння? Паспрабуем разабрацца. У згаданых канструкцыях рэалізуецца прасторавае значэнне. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (Мінск, ...
Читать далее »Ці варта ўжываць у беларускай мове назоўнік “рабяты”?
Слова рабяты час ад часу ўжываецца ў публіцыстычным стылі, пераважна ў раённым перыядычным друку. Асабліва калі гаворка ідзе пра тыя ці іншыя школьныя справы, дзе вучні – галоўныя героі аповяду. І значна часцей можна пачуць названую лексему ў вуснай камунікацыі, у тым ліку і ў маўленні настаўнікаў, якія гавораць па-беларуску. Фразы кшталту “Рабяты, супакойцеся!” або “Рабяты пайшлі дадому” мы нярэдка ...
Читать далее »“Гвалт над народам” ці “гвалт з народу”?
Назоўнік гвалт дастаткова частотны і ў вусным маўленні, і ў пісьмовых тэкстах розных стыляў. Але пры ўтварэнні сінтаксічнай канструкцыі з названым словам часта перад карыстальнікамі мовы паўстае праблема выбару правільнага варыянта. Як павінна быць: чыніць гвалт над народам ці чыніць гвалт з народу? Прафесар І. Лепешаў адзначае, што назоўнік, гвалт, будучы мнагазначным словам, “у адным са сваіх значэнняў часткова супадае ...
Читать далее »“Якая заўтра будзе пагода?” ці “Якое заўтра будзе надвор’е?”
У моўнай практыцы, асабліва ў вуснай камунікацыі, мы часта сутыкаемся з абедзвюма вынесенымі ў загаловак канструкцыямі. Але ці можна іх ужываць паралельна? Ці аднолькавае значэнне маюць згаданыя пытальныя сказы? Паспрабуем разабрацца. Згодна з “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” (ТСБМ), пагода – “стан атмасферы ў данай мясцовасці”. Сухая пагода. Марозная пагода (Т. 3, 1979. – с. 496). Надвор’е – “стан атмасферы ў ...
Читать далее »Як паравільна сказаць: на Беларусі ці у Беларусі? На Украіне ці ва Украіне?
Сёння і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы, напрыклад, на старонках газет, сустракаюцца розныя ўжыванні згаданых канструкцый – з прыназоўнікамі на і ў (ва). Але ці можна іх разглядаць як раўнапраўныя? Пры больш дэталёвым аналізе выяўляецца, што сітуацыя тут не такая і простая. Прыназоўнік на сярод іншых рэалізуе і значэнне “на паверхні, на плошчы, на тэрыторыі без акрэсленых межаў”. ...
Читать далее »“Каталіцкі Веснік” перамог у конкурсе перыядычнага друку “З беларускім словам”
Віцебская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны падвяла вынікі агляду-конкурсу мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы “З беларускім словам”. “Каталіцкі Веснік” стаў пераможцам у намінацыі “Недзяржаўныя выданні”. Мэтай агляду-конкурсу было заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі; інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў ...
Читать далее »Ксёндз Францішак Будзька – забыты беларусізатар Касцёла
На Грамніцы, 2 лютага 1920 года, у фальварку Янатруда каля Полацка памёр ад запалення лёгкіх 36-гадовы ксёндз Францішак Будзька. Ён першы ў ХХ стагоддзі пачаў перакладаць рэлігійную літаратуру на беларускую мову, спрычыніўся да заснавання першага каталіцкага тыднёвіка па-беларуску і марыў пра адраджэнне Уніі. Народжаны каля Будслава Францішак Будзька нарадзіўся 23 студзеня 1884 года ў вёсцы Вознаўшчына Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета ...
Читать далее »Да пытання пра ўжыванне слоў “адмысловы”, “адмыслова”, “адмысловец”
Сярод вялікай групы адметных беларускіх слоў, якія часта ўжываюцца сапраўднымі знаўцамі мовы, ёсць прыметнік адмысловы, назоўнік адмысловец і прыслоўе адмыслова. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” трактуе прыметнік адмысловы як “своеасаблівы, адметны, непаўторны, цудоўны, выдатны” (Мінск, 1977, Т. 1, с. 155). У залежнасці ад сэнсу выказвання праз гэтае слова можа быць перададзена любое з названых значэнняў або ўсе значэнні адначасова. Прычым ужываецца ...
Читать далее »Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана споўнілася 65 гадоў
6 студзеня споўнілася 65 гадоў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. Ватыканскае радыё — гэта радыёстанцыя Апостальскай Сталіцы з сядзібай у горадзе-дзяржаве Ватыкан. Заснавана Гульельмам Марконі і ўрачыста адкрыта Піем ХІ 12 лютага 1931 г. На сёння налічвае больш за тры дзясяткі рэдакцый, што вяшчаюць на нацыянальных мовах. Вяшчанне па-беларуску пачалося 65 гадоў таму. У 1949 г. ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!