Незвычайны міністрант служыць у рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Віцебску. 24-гадовы Крыс Харыс (Chris Harris) прыехаў у Беларусь, каб вучыцца — ён паступіў у віцебскі медыцынскі універсітэт і цяпер сканчае другі курс. Хлопец з каталіцкай сям’і, але служыць пры алтары ён пачаў толькі ў Беларусі. Яго бацькі — вельмі занятыя людзі, маці — губернатар, бацька — кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, і ...
Читать далее »Архив меток: беларуская мова
Ехаць на веласіпедзе? Ехаць на ровары? Пашырэнне сінанімічнага патэнцыялу сучаснай беларускай мовы
Апошнім часам у друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі, а таксама ў штодзённай вуснай камунікацыі ўсё часцей ужываецца назоўнік ровар. Раней гэтая лексема была пашыраная хіба што на тэрыторыі Заходняй Беларусі, трактавалася як рэгіянальная, дыялектная: Згадваюцца даўнія часы, калі мы былі малымі мальцамі (школьнікамі) і ездзілі на роварах на возера (Вольнае Глыбокае, 31.07.14); Беларус за паўтара года аб’едзе паўсвету на ...
Читать далее »У хуткім часе будзе распрацавана электронная версія Літургіі гадзінаў на беларускай мове
Праца над праектам даручана айцам марыянам і камандзе прылажэння “Малітоўнік” Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Урачыстае падпісанне адпаведнай дамовы адбылося 15 мая ў Жодзіне. Спадзяёмся, што ў хуткім часе (праз 3-4 месяцы) Літургія гадзінаў будзе даступная ў прылажэнні “Малітоўнік”, а таксама на сайце catholic.by. Літургія гадзінаў — гэта голас Касцёла, гэта значыць усяго Містычнага цела, якое публічна праслаўляе Бога (Канстытуцыя пра ...
Читать далее »Вадзіцель ці кіроўца? Як лепш сказаць па-беларуску?
Апошнія гадоў дзесяць – пятнаццаць мы ўсё часцей чуем слова кіроўца як сінонім да назоўніка вадзіцель. І ўсё часцей бачым згаданую лексему на старонках перыядычнага друку. Але што ў большай ступені адлюстроўвае нацыянальную адметнасць нашай мовы, каторую лексічную адзінку варта ўжываць у першую чаргу: кіроўца ці вадзіцель? Паспрабуем разабрацца. Сёння на старонках перыядычнага друку “агульнасавецкі стандарт” вадзіцель насамрэч імкліва выцясняецца ...
Читать далее »Ці варта ў беларускай мове выкарыстоўваць прыслоўе “насамрэч”?
У вуснай і пісьмовай практыцы апошніх пятнаццаці-дваццаці гадоў істотна пашырылася слова насамрэч. Але гэтае прыслоўе не фіксуецца “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” (ТСБМ, Мінск, 1977-1984), няма яго і ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” (ТСБЛМ, Мінск, 1996). Дык ці варта выкарыстоўваць у беларускай мове прыслоўе насамрэч? Паспрабуем разабрацца. Слова насамрэч ужываецца ў нашай мове як сінонім да ўласнабеларускага прыслоўя сапраўды і ...
Читать далее »Некаторыя асаблівасці пастаноўкі націску ў беларускай мове
У працэсе штодзённай камунікацыі мы нярэдка сутыкаемся з выпадкамі, калі ў адным і тым жа слове моўнікі па-рознаму ставяць націск, гэта значыць, на розныя склады. Між тым правільная пастаноўка націску з’яўляецца адной з найбольш выразных прымет высокай культуры маўлення. У беларускай мове націск свабодны, г.зн. не замацаваны за нейкім пэўным складам. Разам з тым ёсць невялікая група слоў, якія маюць ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову. Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...
Читать далее »Якое ўжыванне нарматыўнае: “прыехаць з Віцебску” ці “прыехаць з Віцебска?”
Ужыванне канчаткаў назоўнікаў другога скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне заўсёды выклікае праблемы, бо ў адных выпадках трэба выкарыстоўваць канчатак —а (-я), у іншых – —у (-ю). І сапраўды, як павінна быць згодна з нормай: з Віцебску ці з Віцебска, з Мінску ці з Мінска? Разнабой назіраецца яшчэ і таму, што беларускі класічны правапіс арыентуе на ўжыванне аднаго ...
Читать далее »Як правільна па-беларуску: “згодна пастановы ўрада” ці “згодна з пастановай урада?”
Абедзве названыя канструкцыі з’яўляюцца высокачастотнымі, асабліва ў сродках масавай інфармацыі. Выкарыстоўваюцца яны, як правіла, у афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях. Але каторае з іх правільнае? Ці, можа, абодва з’яўляюцца нарматыўнымі? Паспрабуем разабрацца. У розных перыядычных выданнях ужываюцца канструкцыі з прыназоўнікам “згодна”: Згодна неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт здарыўся, як на цягнік селі два чалавекі ў камуфляжы з сімволікай спецназа (Наша ніва, 14.09.11); Згодна ...
Читать далее »Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны (+відэа)
Гэта адбылося 24 мая падчас Эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Гродне. Спадарыня Крыстына адзначыла, што пераклад гэтай кнігі стаў для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку яна баялася прыняць. — Я атрымала замову на гэты пераклад, але спачатку сумнявалася, ці змагу зрабіць гэты пераклад, бо тэкст здаваўся складаным нават для чытання. Трэба было шмат што перажыць асабіста, каб я ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!