У працэсе штодзённай камунікацыі мы нярэдка сутыкаемся з выпадкамі, калі ў адным і тым жа слове моўнікі па-рознаму ставяць націск, гэта значыць, на розныя склады. Між тым правільная пастаноўка націску з’яўляецца адной з найбольш выразных прымет высокай культуры маўлення.
У беларускай мове націск свабодны, г.зн. не замацаваны за нейкім пэўным складам. Разам з тым ёсць невялікая група слоў, якія маюць варыянтны націск. У такіх лексічных адзінках націск можа быць на розных складах, і пры гэтым не парушаюцца літаратурныя нормы. Напрыклад, веснавы і вясновы, лётаць і лятаць, літасцівы і літасцівы, навокал і навакол, нанава і нанова, сняданне і снеданне. Але для большасці словаў і словаформаў нормаю лічыцца толькі адзін націскны склад.
Часам націск у рэальным маўленні не супадае з афіцыйна замацаваным у нарматыўных даведніках.Так, паводле сучасных нормаў трэба вымаўляць спіна, індустрыя, металургія, але ў маўленчай практыцы часцей выкарыстоўваюцца акцэнтныя формы спіна, індустрыя, металургія. Тут маем справу з афіцыйнай замацаванасцю нормаў з аднаго боку і традыцыйнасцю, агульнапрынятасцю, пашыранасцю ў штодзённай практыцы з іншага. Таму другі варыянт не варта ўспрымаць як памылковы.
У асобных выпадках месца націску ў працэсе развіцця мовы можа змяняцца. Яшчэ з паўстагоддзя таму асноўнаю прычынаю парушэння акцэнталагічных нормаў лічылі ўплыў народных гаворак. Напрыклад, на Віцебшчыне шырока распаўсюджаная форма крапіва, якая ўплывала і на націск у літаратурнай мове, але цяпер нормай з’яўляецца націск на апошнім складзе – крапіва. У наш час парушэнні вынікаюць, у першую чаргу, з прычыны фармальнага беларуска-рускага двухмоўя. Найчасцей няправільна ставіцца націск у тых выпадках, калі да беларускага моўнага матэрыялу стасуюцца рускамоўныя падыходы: адзíнаццаць, чатырнаццаць, шэсцьдзясят замест правільных формаў: адзінаццаць, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, або ў назвах беларускіх гарадоў, дзе павінна быць па-беларуску Мазыр, (а не Мозыр), Нясвіж (а не Несвіж), Талачын (а не Талочын), Капыль (а не Копыль).
У мове існуе і яшчэ даволі вялікая група слоў, у якіх націск зусім неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад. Гэта тлумачыцца як слабым засваеннем акцэнталагічных нормаў, так і недастатковым валоданнем мовай увогуле. Так, беспадстаўна ўжываюцца словы выпадак (трэба: выпадак), Украіна (трэба: Украіна), сакавік (трэба: сакавік), гліняны (трэба: гліняны), знахар (трэба: знахар) і інш.
Тыповыя памылкі можна вылучыць і сярод прыметнікаў. Так, напрыклад, павінна быць малы (а не малы), стары (а не стары), аднаразовы (а не аднаразавы), біржавы (а не біржавы), аптовы (а не оптавы), заводскі (а не завадскі), ільняны (а не ільняны), слабы (а не слабы), каменны (а не каменны), пахмурны (а не пахмурны) і інш.
Таксама назіраюцца характэрныя памылкі пры ўжыванні дзеясловаў. Напрыклад, у дзеясловах множнага ліку прошлага часу правільнымі будуць формы ўзялі, далі, аддалі, прынялі, а не ўзялі, далі, аддалі, прынялі. У дзеясловах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу абвеснага ладу нарматыўнымі з’яўляюцца толькі варыянты жывяце або жывяцё (не жывеце), гледзіце або гледзіцё (не глядзіце), ідзяце або ідзяцё (не ідзеце), бераце або берацё (не бярэце), п’яце або п’яцё (не п’еце), несяце або несяцё (не нясеце) і г.д.
Такім чынам, у працэсе моўных зносін варта самую пільную ўвагу звяртаць на правільнасць пастаноўкі націску. Гэта якраз тое, што з’яўляецца неад’емнай рысай кожнага адукаванага чалавека.
Юрась Бабіч, кандыдат філалагічных навук
