Авторские архивы: catholic_admin

У Польшчы перад Вялікаднем адбудзецца штогадовая акцыя «Ноч споведзі»

Дзясяткі касцёлаў па ўсёй Польшчы ўжо падалі заяўку да ўдзелу ў штогадовай акцыі «Ноч споведзі», якая арганізуецца перад Вялікаднем. Большасць касцёлаў далучацца да ініцыятывы ў Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу. У многіх з іх святары будуць спавядаць усю ноч. Ініцыятыва «Ноч споведзі» з’яўляецца адказам на духоўныя патрэбы сучаснага чалавека і ўзрастаючы тэмп жыцця. Ноччу споведзі могуць скарыстацца не толькі занятыя ...

Читать далее »

Іерусалім: іерархам забаранілі ўвайсці ў Базіліку Гробу Пана

Ізраільская паліцыя не дазволіла кардыналу П’ербатысту Піцабалу, Лацінскаму Патрыярху Іерусаліма, і кустоду Святой Зямлі, айцу Франчэска Эльпу, увайсці ў Базіліку Гробу Пана, дзе яны павінны былі цэлебраваць Літургію Пальмовай нядзелі. У супольнай заяве Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма і Кустодыі Святой Зямлі забарона была названа “яўна неабгрунтаванай і непрапарцыйнай мерай”. “Гэта паспешлівае і ў корані памылковае рашэнне, заснаванае на неправамерных меркаваннях, уяўляе ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдзе Фестываль мастацтваў для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця

14 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах (вул. Тэкстыльная, 62) адбудзецца IX адкрыты Фестываль мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця. Ужо на працягу амаль дзесяці год сёстры манаскай кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і з Баранавічаў праводзяць пры супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарвыканкамам гэты форум талентаў для «асаблівых» дзяцей і маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, які захапляе ...

Читать далее »

В’етнам — краіна, дзе за мінулы год было пабудавана 200 касцёлаў

У інтэрв’ю Asia News Апостальскі Нунцый біскуп Марэк Залеўскі выказаў сваё захапленне жыццяздольнасцю Касцёла ў гэтай краіне, дзе католікі складаюць 7% насельніцтва: «Толькі ў 2025 годзе па ўсёй краіне было пабудавана больш за 200 касцёлаў, кананічных дамоў, касцельных будынкаў і іншых падобных збудаванняў». Жыццёздольнасць паўночных дыяцэзій 150 святынь размешчаны ў паўночных дыяцэзіях, дзе многія касцельныя ўладанні «доўгі час занядбаныя з ...

Читать далее »

У Гродне прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада

28 сакавіка ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада. Набажэнства ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, у ім узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з парафій горада і наваколля. Крыжовы шлях па гродзенскіх вуліцах стаў традыцыяй, штогод збірае вялікую колькасць удзельнікаў, дае магчымасць усвядоміць таямніцы мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Набажэнству папярэднічала Імша, якую ў катэдры св. Францішка Ксаверыя цэлебраваў ...

Читать далее »

«Аргенціна Францішка»: прэм’ера дакументальнага фільма пра жыццё і служэнне Францішка

8 красавіка 2026 года ў Асці на поўначы Італіі адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма “Аргенціна Францішка”, прысвечанага яго жыццю ў Буэнас-Айрэсе. Паказ прымеркаваны да першай гадавіны смерці Пантыфіка, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Мерапрыемства пройдзе ў тэатры Альф’еры ў Асці (П’емонт). Яго арганізатарамі выступаюць мясцовая дыяцэзія і муніцыпалітэт. У паказе возьмуць удзел біскуп Марка Прастара, мэр Маўрыцыа Разэра. Відэазварот да гледачоў ...

Читать далее »

Разважанне на Пальмовую нядзелю або Нядзелю Мукі Пана

ПРАЦЭСІЯ, ЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД А Евангелле Мц 21, 1–11 Калі наблізіліся да Ерузалема і прыйшлі ў Бэтфагію да гары Аліўнай, тады Езус паслаў двух вучняў, кажучы ім: Ідзіце ў вёску, што перад вамі. Там адразу знойдзеце прывязаную асліцу і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне. Калі вам хто скажа што-небудзь, адкажыце, што яны патрэбны Пану; і зараз жа ...

Читать далее »

Разважанне айца езуіта на Пальмовую нядзелю або Нядзелю Мукі Пана. Год А

Евангелле Мц 27, 11–54 …і павялі Яго на ўкрыжаванне. Выходзячы, яны сустрэлі аднаго кірынейца па імені Сымон, якога прымусілі несці крыж Езуса. Калі прыйшлі на месца, называнае Галгота, што азначае: Месца чэрапа, далі Яму выпіць віна, змешанага з жоўцю. Ён пакаштаваў, але не хацеў піць. Тыя, хто ўкрыжаваў Яго, падзялілі ягоную вопратку, кідаючы жэрабя. І, седзячы, пільнавалі Яго там. І ...

Читать далее »

Ватыкан рыхтуецца да Вялікадня: кветкі на плошчы і ў базіліцы

На Вялікі тыдзень 2026 года Плошча Святога Пятра і ватыканская базіліка будуць упрыгожаныя тысячамі раслін і кветак, якія прыбудуць з Нідэрландаў, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Фларыстычнае афармленне Плошчы і Базілікі Святога Пятра выканаюць спецыялісты ватыканскай Службы садоў і навакольнага асяроддзя Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. У Пальмовую нядзелю, 29 сакавіка 2026 года, на плошчы перад саборам плануецца раздаць 120 пальмавых галін ...

Читать далее »

У Вялікую пятніцу ў самым цэнтры Лондана прадставяць рэалістычны спектакль «Страсці Хрыстовы»

У самым сэрцы Лондана, на знакамітай велізарнай Трафальгарскай плошчы, тэатр Wintershall у 16-ы раз прадставіць рэалістычны спектакль «Страсці Хрыстовы». Спектаклі на плошчы, прысвечанай перамозе адмірала Нэльсана над французскім і іспанскім флотамі пры Трафальгары (1805), сталі важнай часткай святкавання Вялікага тыдня ў Лондане і галоўнай турыстычнай славутасцю. Штогод у Вялікую пятніцу яны прыцягваюць дзясяткі тысяч гледачоў — лонданцаў і турыстаў з ...

Читать далее »