Авторские архивы: catholic_admin

Арцыбіскуп Фізікела: першы год Папы Льва XIV прайшоў пад знакам міру

Про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі падвёў вынікі першага года пантыфікату Папы Льва XIV, вылучыўшы мір, адзінства і камунію як галоўныя прыярытэты сучаснага папскага вучэння. Падчас серыі сустрэч у Каталіцкім універсітэце Амерыкі ў Вашынгтоне арцыбіскуп Рына Фізікела прааналізаваў першы год служэння Папы Льва XIV, гадавіна абрання якога прыпадае на 8 мая 2026 года. Іерарх адзначыў, што ўся дзейнасць Святога Айца – ад ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшоў V Кангрэс вядучых руху «Сужэнскія сустрэчы»

З 24 па 26 красавіка ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў V Кангрэс вядучых руху «Сужэнскія сустрэчы». Удзельнікамі сталі 7 духоўных асобаў і 14 сужэнскіх параў з трох дыяцэзіяльных асяродкаў: Віцебска, Гродна і Мінска, а таксама прадстаўнікі асяродка «Сужэнскіх сустрэч» у Праваслаўнай Царкве. На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый паглыблялі сваю духоўнасць і ...

Читать далее »

Адзіная ў сваім родзе ў Польшчы і адна з трох у свеце. У Любліне была створана Біблейная чытальная зала

У Любліне была створана Біблейная чытальная зала, якая выклікала велізарную цікавасць навуковай супольнасці ўжо ў дзень свайго адкрыцця. Месца, дзе сустракаюцца старажытныя рукапісы, найноўшыя тэхналогіі і запал даследчыкаў Святога Пісання. Гэта прастора не толькі захоўвае бясцэнныя калекцыі, але і імкнецца стаць міжнародным цэнтрам даследаванняў Бібліі. Урачыстае адкрыццё Біблейнай чытальнай залы адбылося 20 красавіка ў галоўнай бібліятэцы Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта імя ...

Читать далее »

Сталасць і досвед: новае аблічча святарства ў ЗША

Даследаванне ў Злучаных Штатах Амерыкі выяўляе новы партрэт каталіцкага духавенства: гэта людзі з прафесійным досведам, якія прыходзяць да алтара пасля доўгага шляху ўнутранай сталасці. Сучаснае пакаленне каталіцкіх святароў у Злучаных Штатах Амерыкі дэманструе прыкметную тэндэнцыю да інтэлектуальнай і жыццёвай сталасці. Паводле вынікаў апошняга апытання, праведзенага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі сумесна з Цэнтрам даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце ...

Читать далее »

Шэсць незвычайных жэстаў Папы Льва XIV падчас паездкі ў Афрыку

З 13 па 23 красавіка Папа Леў XIV здзейсніў апостальскае падарожжа ў Афрыку. Наведваючы Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею, ён паказаў свету аблічча Папы-місіянера і міратворцы. Гэтыя шэсць нечаканых жэстаў з’яўляюцца бясспрэчным доказам гэтага. Папа Леў XIV даўно чакаў адзінаццаці дзён у Афрыцы. «Я ўжо казаў у мінулым маі, што хачу, каб мая першая паездка была менавіта ў Афрыку», ...

Читать далее »

Айцы піяры праводзяць малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”

Святары Ордэну піяраў распачынаюць малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”. Яна будзе праходзіць з 1 мая па 5 чэрвеня. Сутнасць гэтай акцыі – малітоўная падтрымка выпускнікоў, ініцыяваная айцамі піярамі (манаскай супольнасцю святароў і братоў, заснаванай св. Юзафам Каласансам, галоўная мэта якой – навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі) у 2013 г. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца самі выпускнікі – тыя, хто сёлета здае ...

Читать далее »

У Польшчы і ва ўсім свеце набірае папулярнасць Мужчынскі Ружанец. Ініцыятыва мае малітоўны і фармацыйны характар

Мужчынскі Ружанец, які ўзнік у Варшаве ў 2018 годзе, стаў адной з найбольш вядомых мужчынскіх малітоўных ініцыятыў у Польшчы. З часам ён распаўсюдзіўся за межы краіны і дасягнуў многіх краін свету. Арганізатары падкрэсліваюць, што ён не мае палітычнага характару, а хутчэй з’яўляецца адказам на сучасныя духоўныя выклікі. Першая сустрэча Мужчынскага Ружанца адбылася 7 красавіка 2018 года ў санктуарыі Маці Божай ...

Читать далее »

Аргенціна: святар-дыджэй зладзіў вечарыну ў гонар памерлага Папы Францішка

Гільерма Пейшото, партугальскі каталіцкі святар, які стаў знакамітасцю ў свеце электроннай музыкі, зладзіў рэйв-вечарыну ў Буэнас-Айрэсе ў гонар аргенцінскага Папы, які памёр 21 красавіка 2025 года. Маладыя і старыя, католікі і агностыкі танцавалі пад музыку, якую ствараў святар Пейшота са свайго дыджэйскага пульта, а на трох гіганцкіх экранах праецыраваліся выявы памерлых Папаў Францішка і Яна Паўла II, а таксама белых ...

Читать далее »

Разважанне айца езуіта на ІV Велікодную нядзелю. Год А

Евангелле Ян 10, 1–10 Езус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ...

Читать далее »

Разважанне на ІV Велікодную нядзелю. Год А

Евангелле Ян 10, 1–10 У той час: Езус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і ...

Читать далее »