Авторские архивы: catholic_admin

Малітоўны куточак – месца сустрэчы з Богам

“Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, памаліся Айцу твайму”. Гэтыя словы Езуса Хрыста не проста парада, а запрашэнне да асабістай сустрэчы з Богам. Гаворка ідзе пра ўнутраны спакой, аднак вонкавае заўсёды дапамагае ўнутранаму. Таму кожны вернік пакліканы стварыць у сваім доме малітоўны куток – месца, дзе лягчэй “зачыніць” дзверы для штодзённай мітусні. Што павінна быць ...

Читать далее »

Мультфільм “Містар Рыба. Падводная прыгода”

Напрыканцы лютага ў сусветны пракат выйшла анімацыйная поўнаметражная стужка “Містар Рыба. Падводная прыгода”. У аснову экранізацыі пакладзены сюжэт кнігі амерыканскай пісьменніцы Дэбары Дзізэн (арыгінальная назва “The Pout-Pout Fish”). Дарэчы, першая кніга серыі пабачыла свет у 2008 годзе, а сёння яна налічвае больш за 30 выданняў. Спадарыня Дэбары Дзідзэн напісала самыя розныя кнігі пра прыгоды рыбы: гэта больш за 20 кніг ...

Читать далее »

Фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен»

“Гэты фільм пра мяне!”, “А я думаў, я адзін такі!”, “Няўжо нехта бачыць свет гэтак жа, як і я?” – такія каментары разнесліся па Парыжы 25 красавіка 2001 года і працягваюць гучаць з усіх канцоў свету па сённяшні дзень. Сёлета сваё дваццаціпяцігоддзе спраўляе славутая французская камедыя, гімн рамантыцы, дзівацтву і летуценніцтву – “Неверагодны лёс Амелі Пулен”, больш вядомы пад назвай ...

Читать далее »

У Заўліччы мясцовыя жыхары і валанцёры добраўпарадкавалі месца страчанай капліцы

Калісьці велічнае месца ўшанаванне Бога, з хорамі і арганам – цяпер толькі рэшткі падмурка, зарослыя хмызняком ды дрэвамі, ледзь нагадваюць аб велічы былой святыні. І так выглядала месца страчанай капліцы ў вёсцы Заўлічча (цяпер Заўлічча Новае, Пастаўскі р-н, Докшыцкі дэканат) год таму. Аднак у мінулую соботу там адбылося вялікая справа. 15 тутэйшых жыхароў і невялікая групка валанцёраў з Мінска прынялі ...

Читать далее »

Слова галоўнага рэдактара да сям’і “Каталіцкага Весніка”

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Менавіта так мне захацелася азагаловіць сваё слова да вас – да сям’і “Каталіцкага Весніка”. Я сапраўды лічу, што ўсе, хто выпісвае газету, чытае сайт Catholicnews.by, дасылае свае ахвяраванні на нашу выдавецкую дзейнасць, усе гэтыя людзі – гэта наша сям’я. Нас лучаць братэрскія повязі ў Хрысце Езусе, нас захапляюць ідэі Евангелля, мы аднолькава жадаем пашырэння ...

Читать далее »

Вера без маніпуляцый. Меркаванне

Адна мая добрая знаёмая аднойчы прыйшла да мяне ў вельмі ўзрушаным стане. “Я стамілася ад маніпуляцый і выкарыстання”, – гэтая думка лейтматывам гучала ў яе аповядзе. Дзяўчына некалькі месяцаў таму выйшла замуж і адразу сутыкнулася з праблемамі. Яе муж і новая сям’я лічыліся католікамі, але не практыкавалі веру. Мая ж знаёмая была выхаваная па-іншаму, яна актыўна практыкавала веру. Кожны раз, ...

Читать далее »

13 забітых хрысціянаў штодня: свабода рэлігіі ў свеце пад пагрозай

Самыя розныя арганізацыі і ўстановы падкрэсліваюць у сваіх справаздачах значнае пагаршэнне сітуацыі са свабодай веравызнання ў свеце. Паводле іх, ва ўмовах рэлігійнай несвабоды жывуць 5,4 мільярда чалавек, а найбольш ад гэтага церпяць хрысціяне. Права, а не прывілей Напрыканцы 2025 года міжнародная каталіцкая арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” прадставіла справаздачу датычна рэлігійнай свабоды ў свеце за перыяд 2023-2024 гадоў. Паводле яе, ...

Читать далее »

У Будславе пройдзе Агульнабеларуская сустрэча касцёльных рухаў і супольнасцяў

У суботу 2 мая з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне. Праграма мерапрыемства ...

Читать далее »

Імша на стадыёне ў Малаба: вера вызваляе ад зла і дае жыццё вечнае

Глыбей разумець Слова Божае і з энтузіязмам сведчыць яго ў штодзённым жыцці заахвоціў Святы Айцец вернікаў Экватарыяльнай Гвінеі. 23 красавіка 2026 года, у апошні дзень апостальскага падарожжа ў Афрыку, Папа Леў XIV узначаліў урачыстую Імшу на гарадскім стадыёне ў Малаба, дзе сабраліся каля 20 тысяч вернікаў з розных рэгіёнаў краіны і з-за мяжы. Ці разумеем мы Слова Божае? У гаміліі ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за спачылага Папу Францішка ў 1-ю гадавіну пасля яго смерці

21 красавіка спаўняецца роўна год, як адышоў у вечнасць Папа Францішак. Мімаволі ўспамінаецца яго апошняе благаслаўленне Urbi et Orbi, якое ён удзяліў усім вернікам апошні раз у жыцці на Вялікдзень 2025 года. А ў панядзелак Хрыстус запрасіў яго пасля зямных нягод адпачыць у Ім. Маліцца за памерлых — гэта хвалебная справа У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ...

Читать далее »