Авторские архивы: catholic_admin

У Лідзе арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў урачыстае адкрыццё юбілейнага года

29 снежня, у свята Святой Сям’і, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе ўрачыстай Імшой адкрыўся Юбілейны год. Літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У межах Юбілейнага года біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй абвясціў касцёл Узвышэння Святога Крыжа разам з некалькімі іншымі святынямі юбілейным. Гэта значыць, што за пілігрымаванне ў такі касцёл або за яго пабожнае наведванне можна атрымаць поўны адпуст. ...

Читать далее »

Юбілейны 2025-ы, магчыма, самы інтэнсіўны год у жыцці Папы Францішка

88-гадовы Папа Францішак сустракае 2025-ы з маштабнай праграмай: Юбілейны год, рэалізацыя сінадальных рашэнняў і магчымая паездка ў Турцыю. Гэта будзе адзін з самых насычаных перыядаў яго пантыфікату. У той час як большасць людзей яго ўзросту ўжо больш за 20 гадоў знаходзяцца на пенсіі, Папа рыхтуецца да інтэнсіўнага года служэння. Юбілейны год пачаўся з урачыстага адкрыцця Святой Брамы ў ватыканскай базіліцы ...

Читать далее »

120 гадоў таму быў асвечаны касцёл у Параф’янаве

Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...

Читать далее »

Дамінікане запрашаюць на спектакль «Кветка жыцця»

Айцы дамінікане з парафіі Святой Барбары ў Віцебску запрашаюць 6 студзеня 2025 года на святочны спектакль «Кветка жыцця» паводле казкі Андэрсана ў апрацоўцы а. Міхала Ермашкевіча ОР. Пачатак у 19.15 у новым душпастырскім доме.

Читать далее »

Сямейны фестываль прайшоў у Віцебскай катэдры

Першы парафіяльны фестываль сям’і адбыўся 29 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. На працягу некалькі тыдняў парафіян да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве заахвочваў пробашч кс. канонік Валерый Марціноўскі, каб у творчы спосаб расказаць пра сябе, сям’ю, падрыхтаваць пачастунак і бліжэй пазнаеміцца паміж сабой. Парафія – гэта вялікая сям’я, у якой кожны мае свае месца ...

Читать далее »

Парыж прыме Еўрапейскую сустрэчу моладзі Тэзэ

Арцыбіскуп Ларан Ульрыш заклікаў моладзь наведаць Парыж падчас 48-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца ў канцы 2025 года ў сталіцы Францыі. Запрашэнне прагучала падчас вячэрняй малітвы ў Таліне, дзе зараз праходзіць 46-я Еўрапейская сустрэча моладзі Супольнасці Тэзэ. Арцыбіскуп Ульрыш падкрэсліў асаблівае значэнне сабора Парыжскай Божай Маці як духоўнага цэнтра будучай сустрэчы. «Прыязджайце і наведайце Notre-Dame, прыходзьце і пастукайце ў дзверы ...

Читать далее »

Каментар арцыбіскупа Кандрусевіча да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч прапануе ўвазе вернікаў свой разгорнуты каментар да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч Каментар да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру 1 студзеня 2025 года Глыбокапаважаныя браты і сёстры! Сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з Новым годам, калі ў Каталіцкім ...

Читать далее »

Святы Айцец: маліцца за сем’і, якія перажываюць цяжкія часы

Сям’я – гэта каштоўны скарб, які мы павінны падтрымліваць і абараняць, нагадаў 29 снежня 2024 года Папа Францішак падчас штотыднёвай сустрэчы з вернікамі на Плошчы святога Пятра. У свята Святой Сям’і Папа пажадаў асаблівым чынам прывітаць сем’і, якія прысутнічалі на ватыканскай плошчы, а таксама тых, хто далучыўся з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. «Сям’я з’яўляецца асноўнай адзінкай грамадства, каштоўным скарбам, які ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і

Умілаваныя ў Пану браты і сёстры! «Дзеці прыносяць з сабою жыццё, радасць, надзею, а разам з тым і непакой, але такое жыццё. Несумненна, яны таксама прыносяць клопаты, а часам і праблемы. Але лепшае грамадства з гэтымі клопатамі і праблемамі, чым грамадства сумнае і шэрае, паколькі засталося без дзяцей!» (Папа Францішак, з прамовы на агульнай аўдыенцыі 18 сакавіка 2015 г.) Працягваючы ...

Читать далее »

У NASA паказалі касмічную «елку» і «калядны вянок»

У космасе таксама ёсць «елка». Яна размешчана на адлегласці 2500 светавых гадоў ад Зямлі і мае памер, незлічона большы любога дрэва на нашай планеце. Гэтая «ёлка» складаецца з маладых зорак, узрост якіх складае ад аднаго да пяці мільёнаў гадоў. У гэтым годзе на Каляды НАСА апублікавала новы здымак зорнага скопішча ў форме каляднай елкі (упершыню быў паказаны ў мінулым годзе). ...

Читать далее »