У NASA паказалі касмічную «елку» і «калядны вянок»

У космасе таксама ёсць «елка». Яна размешчана на адлегласці 2500 светавых гадоў ад Зямлі і мае памер, незлічона большы любога дрэва на нашай планеце.

Гэтая «ёлка» складаецца з маладых зорак, узрост якіх складае ад аднаго да пяці мільёнаў гадоў. У гэтым годзе на Каляды НАСА апублікавала новы здымак зорнага скопішча ў форме каляднай елкі (упершыню быў паказаны ў мінулым годзе).

Гэта яркае скопішча, афіцыйна названае NGC 2264, складаецца з тысяч маладых зорак. Дадзеныя абсерваторыі Чандра, касмічнага тэлескопа, які фіксуе рэнтгенаўскае выпраменьванне былі аб’яднаны з аптычнымі дадзенымі, прадстаўленымі астрафатографам Майклам Клоу, каб сфармаваць канчатковы малюнак.

Але ў гэтым годзе абсерваторыя Чандра падзялілася зусім новым святочным цудам — прыгожым «вянком» з зорак і газу! Гэта скопішча, з назвай NGC 602, як і «Калядная елка», таксама складаецца з маладых зорак.

Па дадзеных NASA, зорнае скопішча NGC 602 знаходзіцца на ўскраіне Малога Магеланава Воблака, адной з бліжэйшых да Млечнага Шляху галактык, прыкладна ў 200 000 светавых гадоў ад Зямлі. Зоркі ў NGC 602 маюць менш цяжкіх элементаў, чым Сонца і большая частка астатняй галактыкі.

Замест гэтага ўмовы ў NGC 602 імітуюць умовы для зорак, якія ўзніклі мільярды гадоў таму, калі Сусвет быў значна маладзейшым. Хаця ім мільёны гадоў, па касмічных мерках зоркі абодвух скопішчаў практычна «нованароджаныя».

Яны з’яўляюцца ідэальным сімвалам Каляд — дня, калі Творца ўсяго ў нашым неверагодна велізарным сусвеце ўвайшоў у гэты свет бездапаможным немаўляткам.

credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі