Авторские архивы: catholic_admin

У калядную ноч манахі даставілі ў Бэтлеем тысячы малітваў

У ноч Божага Нараджэння манахі з абацтва Дарміцыё ў Іерусаліме перанеслі ў Бэтлеем больш за 105 тысяч імёнаў і малітоўных просьбаў вернікаў з усяго свету, нягледзячы на складаную сітуацыю ў рэгіёне. Традыцыйная акцыя «У калядную ноч нясу тваё імя ў Бэтлеем» сабрала сёлета 105 413 імёнаў, сярод якіх былі просьбы ад цэлых сем’яў, кампаній і школьных класаў. Манахі размясцілі іх ...

Читать далее »

Разважанне на свята Святой Сям’і. Год C

Евангелле Лк 2, 41–52 Бaцькi Ягoныя хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Ерузaлем на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж ...

Читать далее »

Прадказанне Божага Нараджэння ў Старым Запавеце. Тэст

Таямніца Божага Нараджэння мае ў сабе праўду аб тым, што другая Божая Асоба сталася чалавекам, каб у людскім целе здзейсніць збаўленне чалавечага роду за грэх Адама і за грахі яго патомкаў: «А Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Я 1, 14). Не перастаючы быць Богам, Сын Божы стаўся чалавекам. Правер свае веды! Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў сям’і Кулак

Заўсёды прыемна бачыць адукаваных, культурных і выхаваных маладых асобаў. З імі цікава пагаварыць, яны ўражваюць інтэлектуальнымі здольнасцямі, умеюць падтрымаць гутарку, а ў іх лексіконе няма месца для дрэнных слоў і пахабных жартаў. Тады прыходзіць думка, што з выхаваннем гэтых асобаў у іх бацькоў усё атрымалася. Усе мы родам з сям’і. Менавіта сям’я з’яўляецца першасным асяродкам сацыялізацыі асобы. Яна прывівае маральныя ...

Читать далее »

Пяць пытанняў святару. Варажба і народная абрадавасць на Божае Нараджэнне

Божае Нараджэнне лічыцца адным з самых прыгожых і таямнічых хрысціянскіх святаў. Яно дае кожнаму адчуванне сапраўднага цуду. А цуд, безумоўна, мае месца: сам Хрыстос у постаці немаўляці прыходзіць у гэты свет. Нашы продкі верылі, што ў святую ноч адкрываюцца нябёсы, а на зямлю сыходзяць шматлікія ласкі. З гэтым святым часам звязваюць разнастайныя містыфікацыі. Тое прасочваецца і ў фальклоры, і ў ...

Читать далее »

Калядны выпуск праграмы «Вечерний Витебск»

Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і дырэктарам дабрачыннай арганізацыі «Карытас» кс. Віктарам Місевічам. Падчас перадачы біскуп Алег падзяліўся тым, як добра падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Кс. Віктар Місевіч распавёў пра дабрачынную арганізацыю «Карытас» і розныя напрамкі яе дзейнасці у дыяцэзіі, у тым ліку дапамога людзям з дыменцыяй і ...

Читать далее »

У другі дзень святкавання Божага Нараджэння ў Віцебску прайшоў Фестываль батлеек (+відэа)

26 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўпершыню Фестываль батлеек, бо апошнія гады традыцыйна пасля свята Божага Нараджэння праводзіўся менавіта конкурс калядных прадстаўленняў. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Святой Тройцы (Глыбокае), парафія Маці Божай Фацімскай (Шуміліна), парафія св. ...

Читать далее »

Каляднае пасланне Urbi et Orbi Папы Францішка

У традыцыйным калядным пасланні Urbi et Orbi, якое прагучала ў Ватыкане 25 снежня 2024 года, Папа Францішак заклікаў спыніць войны ва Украіне і на Блізкім Усходзе, адкрыць дзверы дыялогу і міру ва ўсім свеце. Папа падкрэсліў, што таямніца Божага Нараджэння працягвае уражваць і кранаць нас. Ён нагадаў, што падзея, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, калі Дзева Марыя ...

Читать далее »

Папа адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра

24 снежня 2024 года, у вігілію Божага Нараджэння, Папа Францішак адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра, распачаўшы Святы год надзеі. Папа спадзяецца, што Юбілей дапаможа чалавецтву знайсці новую надзею ў час, калі яна так патрэбна. Абрад адкрыцця Святой Брамы глыбока сімвалічны. Папа папрасіў адчыніць для яго дзверы і праехаў праз іх у калясцы як першы пілігрым пад перазвон званоў, якія ...

Читать далее »

Як святкуюць Каляды 2,5 мільярда хрысціян ад Перу да Індыі?

Аўстрыйскае каталіцкае агенцтва Kathpress прадстаўляе панараму калядных традыцый з усяго свету, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць хрысціянскай культуры. Каля 2,5 мільярдаў хрысціян па ўсім свеце адзначаюць Божае Нараджэнне, кожны са сваімі ўнікальнымі традыцыямі і звычаямі. Амерыка Моніка Ладзініг, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Зальцбургу, распавядае пра святкаванне на сваёй радзіме ў Ліме: «У нас гэта сапраўднае сямейнае свята». Дзень ...

Читать далее »