Калядны выпуск праграмы «Вечерний Витебск»

Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і дырэктарам дабрачыннай арганізацыі «Карытас» кс. Віктарам Місевічам.

Падчас перадачы біскуп Алег падзяліўся тым, як добра падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Кс. Віктар Місевіч распавёў пра дабрачынную арганізацыю «Карытас» і розныя напрамкі яе дзейнасці у дыяцэзіі, у тым ліку дапамога людзям з дыменцыяй і іх сваякам, аказанне псіхалагічнай дапамогі, матэрыяльная дапамога састарэлым, шматдзетным сем’ям і гэтак далей.

Былі закранутыя і іншыя пытанні:

  • арыентыры сучаснага чалавека;
  • падрыхтоўка да шлюбу;
  • ці сустрэнуцца сужэнцы ў Божым Валадарстве.

Запрашаем да прагляду!

для друку для друку