Ватыкан

Бяздомныя прайшлі вакцынацыю ў Ватыкане

20 студзеня 2021 года раніцай у Ватыкане 25 рымскіх бяздомных атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у ватыканскай Зале Паўла VI і каардынуецца Упраўленнем аховы здароўя і гігіены. Бяздомныя, якія прайшлі першую фазу вакцынацыі, карыстаюцца дапамогай і жыллём, прапанаванымі Апостальскай элемазінарыяй, якую ўзначальвае кардынал Конрад Краеўскі. Як ...

Читать далее »

Францішак пра актуальнасць мары Марціна Лютэра Кінга

Святы Айцец скіраваў пасланне з нагоды аднаго з галоўных федэральных святаў у Злучаных Штатах – Дня Марціна Лютэра Кінга, якое адзначалася 18 студзеня 2021 г. У тэксце на імя малодшай дачкі знакамітага амерыканскага праваабаронцы, грамадскай актывісткі Бэрніс Альберцін Кінг, якая на працягу многіх гадоў займаецца прасоўваннем правоў чалавека і культуры міра, Папа заклікаў будаваць грамадства, заснаванае на справядлівасці і братэрскай ...

Читать далее »

Штодзённасць Бэнэдыкта XVI падчас пандэміі

Пра штодзённасць Бэнэдыкта XVI падчас пандэміі распавёў беларускай рэдакцыі Vatican News асабісты сакратар Папы-эмерыта і Прэфект папскага дома, арцыбіскуп Георг Генсвайн. Сёлета Божае Нараджэнне для Бэндыкта XVI стала першым без яго брата, памерлага летам 2020 г. Тым не менш прысутнасць Георга Ратцынгера адчувалася духоўна: Папа-эмерыт часта слухаў запісы калядных спеваў у выкананні хору “Regensburger Domspatzen”, якім кіраваў яго брат. “Гэтая ...

Читать далее »

Папы Францішак і Бэнэдыкт XVI прышчапіліся ад COVID-19

У рамках кампаніі вакцынацыі супраць каранавірусу, якая пачалася ў Ватыкане, 14 студзеня 2021 года прышчэпку з першай дозай вакцыны атрымалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Інфармацыю пацвердзіў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Папа Францішак заявіў аб сваёй гатоўнасці прышчапіцца ад COVID-19 у нядаўнім інтэрв’ю італьянскаму тэлевізійнаму Canale 5. Ён падкрэсліў, што тут гаворка ідзе пра “этычны выбар”, ад ...

Читать далее »

Пантыфікат Францішка даўжэйшы за пантыфікат Бэнэдыкта XVI

Пантыфікат Францішка трывае даўжэй за пантыфікат яго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. На гэта звярнуў увагу былы кіраўнік нямецкамоўнай рэдакцыі Ватыканскага радыё, нямецкі езуіт Бернд Хагенкорд. “Спражкай” паміж двума пантыфікатамі стала рашэнне Бэнэдыкта XVI у 2013 годзе падаць у адстаўку. Гэта наклала адбітак і на яго наступніка. Абодвум Пантыфікам давялося сутыкнуцца з нявырашанай пакуль да канца праблемай рэформ у Ватыкане. Паводле кс. ...

Читать далее »

Пандэмія: часовыя змены ў абрадах Папяльцовай серады

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў унесла часовыя змены ў абрад пасыпання галоў попелам у пачатку Вялікага посту, звязаныя з эпідэмічнай сітуацыяй. У інструкцыі, якой павінны кіравацца святары ва ўсім свеце падчас абраду ў Папяльцовую сераду, адзначаецца, што пасля благаслаўлення попелу і акраплення яго святой вадой, святар звяртаецца да прысутных, толькі аднойчы чытаючы формулу, змешчаную ў Рымскім Імшале. Затым ён ...

Читать далее »

Папа Франциск: женщины могут быть чтецами и аколитами

Папа Франциск изменил Кодекс канонического права, придав законный статус тому, что уже происходит на практике: доступу мирянок к служению Слова Божьего и алтаря. Папа Франциск подписал апостольское послание по собственному почину (motu proprio), согласно которому служения чтеца и аколита отныне будут открыты и для женщин, в стабильной и институциональной форме со специальным мандатом. Уже не одно десятилетие женщины провозглашают Слово ...

Читать далее »

Святы Айцец: захоўваць тоеснасць, атрыманую падчас хросту

Бог аб’яўляецца ў кожным нашым жэсце служэння і ўчынку міласэрнасці, — нагадаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая трансліравалася 10 студзеня з Ватыкана. Папа спаслаўся на літургічныя чытанні на свята Хросту Пана, падкрэсліўшы, што некалькі дзён таму мы бачылі як да нованароджанага Дзіцятка Езуса прыйшлі мудрацы. Цяпер жа літургія паказвае Яго дарослым на беразе Ярдану. ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў спыніць канфлікт у ЦАР і запэўніў у блізкасці народ Венесуэлы

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Святы Айцец заклікаў спыніць канфлікт у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе трывае наступ паўстанцаў, якія выступаюць супраць вынікаў дэмакратычных выбараў, і напісаў ліст да кардынала Балтазара Энрыке Пораса Кардоса, у якім выказаў блізкасць да венесуэльскага народа перад абліччам выклікаў, звязаных з пандэміяй і беднасцю. “З увагай і занепакоенасцю сачу за падзеямі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе нядаўна прайшлі выбары, ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Папа Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія жывуць паводле юліянскага календара, з Раством Хрыстовым. “З любоўю звяртаюся да братоў і сясцёр Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія, паводле сваёй традыцыі, заўтра святкуюць Раство Хрыстова. Шчыра жадаю святых Калядаў у святле Хрыста, нашага міру і надзеі”, — сказаў Папа 6 студзеня 2021 г., падчас сустрэчы з вернікамі на ...

Читать далее »