Пандэмія: часовыя змены ў абрадах Папяльцовай серады

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў унесла часовыя змены ў абрад пасыпання галоў попелам у пачатку Вялікага посту, звязаныя з эпідэмічнай сітуацыяй.

У інструкцыі, якой павінны кіравацца святары ва ўсім свеце падчас абраду ў Папяльцовую сераду, адзначаецца, што пасля благаслаўлення попелу і акраплення яго святой вадой, святар звяртаецца да прысутных, толькі аднойчы чытаючы формулу, змешчаную ў Рымскім Імшале. Затым ён мые рукі, апранае ахоўную маску, прыкрываючы рот і нос, і пасыпае попелам галовы тых, хто да яго падыходзіць, або, калі гэта неабходна, накіроўваецца да тых, хто стаіць на сваіх месцах, не прамаўляючы ніякіх слоў.

Дакумент падпісаў прэфект Кангрэгацыі, кардынал Рабер Сара і яе Сакратар, арцыбіскуп Артур Рош.

Сёлета Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост, выпадае на 17 лютага.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку