Архив меток: пандэмія

Агульнаеўрапейская малітва аб спыненні пандэміі

Усё больш і больш краін далучаюцца да малітвы аб вызваленні свету ад пандэміі, якую прапанавалі аўстрыйскія вернікі. Ініцыятыва “Еўропа моліцца” запрашае людзей адзін раз на тыдзень збірацца на супольнай малітве, асабліва на ружанцы, на вуліцах, плошчах і ў касцёлах. Зараз у нямецкамоўных краінах існуе каля 700 месцаў, дзе хрысціяне розных канфесій моляцца аб спыненні пандэміі, аб пераадоленні падзелаў у грамадстве ...

Читать далее »

Аднаўленне візітаў ad limina пасля пандэмічнай паўзы

Біскупы касцёльных правінцый поўдня Францыі – Марсэля, Манпэлье і Тулузы, а таксама іерархі ўсходняга абраду ў гэтай краіне, 6 верасня 2021 г. пачалі візіт ad limina Apostolorum. 10 верасня іх прыме Папа. Такім чынам, пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса (апошнюю групу французскіх біскупаў Святы Айцец прыняў 9 сакавіка 2020 г.), аднавіўся рытм візітаў ad limina, што дазволіць біскупам сустракацца з кіраўнікамі ...

Читать далее »

Кардынал Дзупі: барацьба з пандэміяй патрабуе рэалізму і адказнасці

“Досыць фальшывага аптымізму ў барацьбе з вірусам. Перамога над злом не з’яўляецца хуткай”, — такое меркаванне выказаў італьянскі кардынал Матэа Марыя Дзупі, арцыбіскуп Балоньі. Іерарх заўважыў, што вялікім выклікам з’яўленне назапашванне сродкаў, якія будуць неабходны для адбудовы жыцця пасля пандэміі. Патрэбна ўзаемная адказнасць і салідарнасць, каб аказаць падтрымку асобамі, якія ўжо згубілі працу і якія пазбавяцца яе ў бліжэйшай будучыні. ...

Читать далее »

Папа падзяліўся ўспамінамі пра малітву аб спыненні пандэміі

Дыкастэрыя па камунікацыі і Ватыканскае выдавецтва апублікавалі кнігу, прысвечаную малітве аб спыненні пандэміі, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 г. на плошчы св. Пятра. Выданне “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?” утрымлівае фотаздымкі той надзвычайнай падзеі, успаміны Папы Францішка пра яе, а таксама тэксты важных прамоў Папы на тэму пандэміі. Загалоўкам сталі словы Езуса, скіраваныя да вучняў, напалоханых ...

Читать далее »

Гродзенскі Карытас працягвае дапамагаць людзям падчас пандэміі каранавіруса

Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” працягвае сваю дапамогу ў час пандэміі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскай народнай фундацыі і іншых спонсараў, арганізацыя нясе дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, забяспечваючы людзей вялікай колькасцю сродкаў медыцынскага прызначэння для абароны ад СOVID-19: пальчаткамі, антысептыкамі, аднаразовымі маскамі, дэзінфікуючымі сродкамі для апрацоўкі паверхняў і многім іншым. У апошні час дапамогу атрымалі між іншым некаторыя парафіі ...

Читать далее »

Рэкамендацыі Кангрэгацыі Божага культу да Вялікага тыдня

Святы Пасад заклікае біскупаў прымаць разумныя рашэнні адносна святкавання Вялікага тыдня, улічваючы складаную эпідэмічную сітуацыю, якая захоўваецца ў свеце. У спецыяльным лісце Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў гучыць заклік да правядзення літургічных цэлебрацый з павагай да здароўя вернікаў і ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі органамі, якія адказваюць за агульнае дабро. Дыкастэрыя нагадвае, што ацэнка канкрэтнай сітуацыі з’яўляецца абавязкам біскупа, ...

Читать далее »

Кардынал Кох: пандэмія павінна стаць часам пакаяння

«Пандэмія павінна стаць часам пакаяння, посту, міласэрнасці, ласкі і малітвы», — падкрэсліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у анлайн-сустрэчы на тэму “Касцёл і пандэмія – выклікі і перспектывы”. Яна была арганізавана Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству і Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Нагодай стала 5-я гадавіна сустрэчы Святога Айца Францішка з ...

Читать далее »

Святы Пасад у ААН: дапамагчы бедным краінам пераадолець пандэмію

Апостальская Сталіца заклапочана ўплывам пандэміі каронавіруса на сітуацыю ў бедных краінах і заклікае міжнародную супольнасць не пакідаць нікога без дапамогі. 3-5 лютага 2021 г. Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у 70-й Выканаўчай сесіі Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці (UNCTAD). Арцыбіскуп Іван Юркавіч заўважыў, што больш за 1 млрд ...

Читать далее »

Хрысціянскае адзінства: важныя каталіцка-праваслаўныя падзеі

Пандэмія значна запаволіла, але не спыніла каталіцка-праваслаўнага дыялогу і адносін. На гэта звярнуў увагу кс. Андрэа Пальміеры з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў L’Osservatore Romano. Ужо традыцыйна, падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян газета дае агляд кантактаў Каталіцкага Касцёла з рознымі канфесіямі. Найважнейшай падзеяй аўтар лічыць візіт Патрыярха Канстантынопальскага ў Рым 19-22 кастрычніка 2020 г. Асноўнай яго мэтай быў ...

Читать далее »

Caritas Europa прапанавала інавацыйныя праекты падчас пандэміі

Дабрачынцы з усёй Еўропы прынялі ўдзел у Caritas Europa Innovation Festival. Сустрэча праходзіла ў інтэрнэце, яе мэтай быў сумесны пошук новых, больш эфектыўных, праектаў дапамогі бедным. Падчас фестывалю былі прадстаўлены адзінаццаць інавацыйных праектаў, мэта якіх, сярод іншага, заключаецца ў пашырэнні адукацыі, стварэнні працоўных месцаў для бяздомных, дапамозе мігрантам у пошуку бяспечнага месца для жыцця. Размова таксама ішла аб стварэнні спецыяльных ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі