Ватыканскія музеі прапанавалі наступную віртуальную экскурсію па сваіх экспазіцыях. Цяпер, не выходзячы з дома, можна паглядзець шэдэўры знакамітага Музея свецкага мастацтва. Першую ў гісторыі Ватыкана калекцыю несакральнага мастацтва заснаваў у 1761 г. папа Клімент XIII. Цяпер у яе ўваходзяць у асноўным прадметы з пачатку ХІХ стагоддзя. Онлайн-наведвальнік можа дыстанцыйна даследаваць асяроддзе Музея, рухаючыся ў любы бок і засяроджваючыся нават на ...
Читать далее »Ватыкан
Пантыфік: нам не хапае канкрэтнасці падчас споведзі
Неабходныя пакора і прастата, каб прызнацца ў сваіх канкрэтных грахах і такім чынам атрымаць Божае прабачэнне, — падкрэсліў Святы Айцец 29 красавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі. У гаміліі Папа спаслаўся на фрагмент Першага паслання св. Яна (1, 5-2, 2), у якім апостал кажа: “Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. Калі ж ...
Читать далее »Папа стварыў Ватыканскі фонд Яна Паўла I
Папа Францішак заснаваў Ватыканскі фонд Яна Паўла I з мэтай даследавання і папулярызацыі асобы, думкі і вучэння Альбіна Лучані, кароткі пантыфікат якога працягваўся з 26 жніўня па 28 верасня 1978 г. Новая структура будзе займацца захаваннем культурнай і рэлігійнай спадчыны, пакінутай Янам Паўлам I; прасоўваць ініцыятывы, навуковыя канферэнцыі, сустрэчы, семінары; устанаўліваць узнагароды і стыпендыі; клапаціцца пра выдавецкую дзейнасць, публікуючы вынікі ...
Читать далее »Папа Францішак: кожны мае сваю “Галілею” – месца першай сустрэчы з Панам
Езус дапамагае не забывацца пра свежасць першага паклікання і захапленне, якое Божае слова выклікала ў сэрцы на самым пачатку нашага хрысціянскага шляху, — падкрэсліў Папа. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 27 красавіка 2020 г. прайшла ў ватыканскім Доме св. Марты, Пантыфік заклікаў маліцца аб дзеячах мастацтва, каб сваёй творчасцю ўказвалі шлях, якім трэба ісці. У гаміліі Францішак пракаментаваў літургічнае чытанне з ...
Читать далее »Ліст Святога Айца Францішка да цябе (+ тэксты малітваў)
Ліст Святога Айца да ўсіх вернікаў на май 2020 года. Дарагія браты і сёстры, Збліжаецца май, месяц, у якім Божы народ з асаблівай пашанай выказвае сваю любоў і адданасць Панне Марыі. Традыцыя гэтага месяца — малітва на ружанцы дома, у сямейным коле. Дацаніць гэта хатняе вымярэнне, таксама з духоўнага пункту гледжання, нас “прымусілі” абмежаванні, звязаныя з пандэміяй. Менавіта таму я ...
Читать далее »Папа Францішак: выбраць шлях Бога, а не ўласнага эга
Няма такога цяжкога пад’ёму і такой ночы, якіх немагчыма было б пераадолець разам з Езусам, — нагадаў Францішак перад малітвай “Regina Coeli”, якая 26 красавіка 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Прапануем поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сённяшняе Евангелле, актуальнае ў пасхальныя дні, распавядае эпізод пра вучняў з Эмаус (пар. Лк 24,13-35). ...
Читать далее »Ватыканскі прэфект пра ролю жанчын у фармацыі святароў
Патрэбна “культурная рэвалюцыя”, каб пераадолець “клерыкальную мадэль” у падыходзе да ролі жанчыны ў Касцёле, — лічыць кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў. У інтэрв’ю часопісу “Donne, Chiesa, Mondo” – “жаночым” дадатку да ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”, – іерарх заўважыў, што жанчыны могуць прысутнічаць у розных сферах святарскай фармацыі: выкладаць тэалогію, філасофію, вучыць духоўнасці, дапамагаць у пытаннях, звязаных з ...
Читать далее »Святы Айцец маліўся за выкладчыкаў і студэнтаў
Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты. “Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, — заклікаў ва ўступе да літургіі ...
Читать далее »Пантыфік адзначае імяніны ў салідарнасці з ахвярамі каранавіруса
23 красавіка 2020 г., у літургічны ўспамін св. Юрыя, Папа адзначае імяніны. З гэтай нагоды ён перадаў сучасныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх шпіталям у Румыніі, Іспаніі і Італіі. У Румыніі дапамогу ад Святога Айца атрымае бальніца ў невялікім горадзе Сучава, дзе пражывае амаль 25% усіх жыхароў краіны, якія заразіліся каронавірусам. Горад знаходзіцца ў адным з самых бедных раёнаў Румыніі і ...
Читать далее »Святы Айцец перанёс на год Сустрэчу сем’яў і Дні моладзі
Папа Францішак змяніў даты правядзення двух буйных агульнакаталіцкіх падзей. Прычынай рашэння паслужыла нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Святы Айцец разам з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця вырашыў адкласці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў, правядзенне якой планавалася ў Рыме ў чэрвені 2021 г., і наступныя Сусветныя дні моладзі, якія павінны былі прайсці ў Лісабоне ў жніўні 2022 г., ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!