Ватыкан

Папа Францішак: малітва адкрывае дзверы Духу Святому

Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 20 красавіка 2020 г. трансліравалі з капліцы Дома св. Марты, Папа адзначыў, што хрысціянін павінен не толькі выконваць запаведзі, але і даверыцца Духу Святому. У сваёй гаміліі Францішак спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Яна (Ян 3, 1-8), у якім Езус кажа фарысею Нікадэму, які прыйшоў да Яго ўначы, што “калі хто не народзіцца нанова, не можа ...

Читать далее »

15-годдзе абрання Бэнэдыкта XVI

19 красавіка 2020 года адзначаецца 15-годдзе абрання Бэнэдыкта XVI. Ён быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-57). Вынік канклаву ў 2005 годзе не стаў вялікім сюрпрызам. У адрозненне ад польскага папярэдніка Яна Паўла II у 1978 г. і наступніка Францішка з Аргентыны ў 2013 г., кардынал Ёзэф Ратцынгер быў “фаварытам”. Ужо падчас чацвёртага галасавання, 19 ...

Читать далее »

Папа папярэдзіў аб небяспецы «віртуальнага Касцёла»

Блізкасць з Панам павінна быць не гнастычнай і віртуальнай, а канкрэтнай – у супольнасці і сакрамантах, — нагадаў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 17 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане. У гаміліі Святы Айцец пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (21,1-14), у якім апавядаецца, як уваскрослы Езус з’явіўся на беразе Тыберыядскага мора перад сваімі вучнямі, што вярталіся пасля ...

Читать далее »

Кардынал Конрад Краеўскі раздаваў маскі бяздомным на рымскім вакзале

16 красавіка 2020 г. Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, наведаў бяздомных, якія начуюць каля рымскага чыгуначнага вакзала “Тэрміні”. Ватыканскі іерарх здзейсніў чарговы канктрэтны жэст клопату Святога Айца пра людзей, якія ў часы пандэміі каронавіруса не маюць дома, каб там схавацца ад небяспекі. “Яны віталі нас і дзякавалі за тое, што мы ім раздалі: спальныя мяшкі, прадуктовыя наборы, мыла, але асабліва ...

Читать далее »

Святы Пасад: створана спецкамісія па сітуацыі з пандэміяй

У рамках Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека была створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса. Прэфект ватыканскай структуры, кардынал Пітэр Тарксан, паведаміў у інтэрв’ю “Vatican News”, што аб гэтым папрасіў сам Святы Айцец. Першая мэта структуры заключаецца ў аказанні падтрымкі мясцовым Касцёлам у ратаванні жыцця людзей, дапамозе самым бедным. Другая – у аналізе эканамічных і сацыяльных наступстваў ...

Читать далее »

Папа Францішак: калі Езус уваскрос, можам з даверам глядзець на ўсе падзеі

Няхай упэўненасць ва ўваскрасенні Хрыста ўмацуе веру кожнага ахрышчанага і падбадзёрыць тых, хто перажывае пакуты і цяжкасці, — пажадаў Папа Рымскі перад малітвай “Уладарка неба” 13 красавіка 2020 года. Прапануем поўны пераклад на беларускую мову разважання Святога Айца, якое прагучала з бібліятэкі Апостальскага палаца: “Сёння, у Панядзелак Анёла, зноў гучыць радаснае вестка пра ўваскрасенне Хрыста. Евангельскі ўрывак (пар. Мц 28,8-15) ...

Читать далее »

Благаслаўленне «Urbi et Orbi»: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!

Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца,- пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра. Прапануем поўны тэкст разважання Папы: ...

Читать далее »

Важныя змены ў цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума ў Ватыкане

У сувязі з сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каронавіруса, у расклад і парадак цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума ў Ватыкане былі ўнесены важныя змены. Сёлета літургія будзе больш сціплай, чым звычайна, сканцэнтраванай на самым галоўным. У кароткі час усё было арганізавана такім чынам, каб Папа мог цэлебраваць галоўныя набажэнствы года без прысутнасці вернікаў, у амаль пустой базыліцы св. Пятра. Тым не менш, сачыць за ...

Читать далее »

Святы Айцец: кожны з нас носіць у сабе малога Юду

Папа пракаментаваў фрагмент Евангелля Вялікай серады (Мц 26, 14-25), якое апавядае пра здраду Юды, што прадаў свайго Настаўніка. Служыць адначасова Богу і грашам – немагчыма, — падкрэсліў ён. Францішак нагадаў пра існаванне гандлю людзьмі ў наш час. “Ёсць Юды, якія прадаюць сваіх братоў і сясцёр, эксплуатуюць іх на працы, не плацяць сумленную зарплату, не прызнаючы сваіх абавязкаў… Больш за тое, ...

Читать далее »

Папа Францішак маліўся за людзей, асуджаных несправядліва

Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка ў капліцы Дома св. Марты. “У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія ...

Читать далее »