У экуменічным і міжрэлігійным ключы пройдзе Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Балгарыю і Паўночную Македонію. 7 сакавіка 2019 года ў Ватыкане была апублікаваная праграма майскага візіту. У нядзелю, 5 мая самалёт з Пантыфікам на борце прызямліцца ў аэрапорце Сафіі. У балгарскай сталіцы яго будуць чакаць сустрэчы з Прэм’ерам і Прэзідэнтам, палітычным істэблішментам і дыпкорпусам. Таксама ў першы дзень візіту Папа ...
Читать далее »Ватыкан
Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла прадставіла новыя даведнікі
6 сакавіка 2019 г. у ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычных даведнікі Касцёла: “Annuario Pontificio” за 2019 г. і “Annuarium Statisticum Ecclesiae”, у якім публікуюцца дадзеныя за 2017 г. З першага вынікае, што ў мінулым годзе былі створаны чатыры новых біскупскіх кафедры, ранг адной дыяцэзіі быў узвышаны да сталіцы мітраполіі і адной апостальскай адміністратуры да дыяцэзіі, паўсталі чатыры экзархаты і епархіі. ...
Читать далее »Папа Францішак пажадаў вернікам плённага Вялікага посту
Перажыць час Вялікага посту ў духу сапраўднага пакаяння і навяртання, заклікаў Папа вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 сакавіка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “ У Папяльцовую сераду, распачынаецца велікапосны шлях. Жадаю кожнаму з вас перажыць гэты час у духу сапраўднага пакаяння і навяртання, як вяртанне да Айца, Які ўсіх сустракае сардэчна, каб уключыць у ...
Читать далее »Апостальская элемазінарыя запусціла новы вэб-сайт. Пергаменты з папскім благаслаўленнем — цяпер анлайн
Пергаменты з папскім благаслаўленнем з нагоды хросту, шлюбу, пасвячэння, юбілеяў і іншых значных падзей цяпер можна замовіць праз інтэрнэт. Апостальская элемазінарыя запусціла новы вэб-сайт. Зацікаўленая асоба можа выбраць адзін з 25 мадэляў пергаменту, на якім друкуецца тэкст папскага благаслаўлення. Праз новы сайт можна накіраваць запыт і ўнесці суму ахвяравання, якую дыкастэрыя ад імя Святога Айца накіруе на дапамогу бедным. Прынцыпы ...
Читать далее »Старшыня Папскай рады па культуры пра дыяканат жанчын
Гістарычная традыцыя дыяканату жанчын вельмі складаная, таму павінна адбыцца сур’ёзная рэфлексія па гэтым пытанні, адзначыў старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі. У інтэрв’ю нямецкай KNA, прымеркаванаму да прызначэння новага складу каманды жанчын-дарадцаў ватыканскай дыкастэрыі, іерарх адзначыў, што дазваляе сабе разглядаць магчымасць дыяканату жанчын, аднак, нагадаў, што дыскусія аб ролі жанчын у Касцёле павінна выглядаць інакш. “Я думаю, што ...
Читать далее »Папа Францішак вырашыў адкрыць архівы пантыфікату Пія XII
Папа Францішак прыняў рашэнне адкрыць архівы Святога Пасаду, якія датычаць пантыфікату Пія XII, у перыяд з 2 сакавіка 1939 года па 9 кастрычніка 1958 года. Даследчыкі змогуць убачыць дакументы праз год. 2 сакавіка 2020 года Ватыканскі сакрэтны архіў дасць доступ да 151 тыс. пазіцый. Гаворка ідзе, у тым ліку, і пра рукапісы шматлікіх выступленняў Эўджэніа Пачэлі, а таксама тэксты, у ...
Читать далее »80 год абрання Пія ХІІ – Папы, які падтрымліваў беларускую мову
80 гадоў таму на пасаду Біскупа Рыма быў абраны італьянскі кардынал Эўджэніа Пачэлі – папа Пій ХІІ, 260-ы Наступнік св. Пятра. Гэта адбылося 2 сакавіка 1939 года ў першым галасаванні канклаву. “Annuntio vobis gaudium magnum; habemus Papam…” – традыцыйнае абвяшчэнне аб абранні новага Пантыфіка суправаджалася чатырма хвалямі гучных апладысментаў соцень тысяч людзей, сабраных на плошчы св. Пятра. Пій ХІІ мужна ...
Читать далее »Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Каўнаскага
1 сакавіка Папа Францішак прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага кіраўніцтва Каўнаскай архідыяцэзіяй, прадсталенае арцыбіскупам Лонгінасам Вірбаласам. Іерарх быў прызначыны пастырам Каўнаскай архідыяцэзіі 11 чэрвеня 2015 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook іерарх патлумачыў, што вяртаецца да служэння згодна са сваім манаскім пакліканнем. «Перад абліччам праблем са здароўем і, ў ...
Читать далее »Рэкалекцыі для Папы правядзе бэнэдыктынскі абат
Велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў дыкастэрый Рымскай курыі правядзе настаяцель бэнэдыктынскага абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі, айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані. Духоўныя практыкаванні на тэму “Горад з палкімі жаданнямі. Пасхальныя погляды і жэсты ў жыцці свету” пройдуць 10-15 сакавіка 2019 г. у рэкалекцыйным цэнтры “Дом Боскага Настаўніка” (Casa del Divin Maestro) ў Арычы, недалёка ад Рыма. 50-гадовы айцец Бэрнарда Джані ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі прадставіў у Рыме канцэпцыю каталіцкай акадэміі ў Беларусі
27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі, паведамляе Catholic.by. У кастрычніку 2018 г. на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Разам з кс. Віктар Гайдукевічам SDB, які ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!