Ватыкан

Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню

Галоўны зыходны пункт для маладога чалавека, гэта энтузіязм яго маладосці, лічыць Папа Францішак. 23 сакавіка 2019 г. ён сустрэўся з навучэнцамі падуанскага каталіцкага “Collegio Barbarigo”. Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы ...

Читать далее »

Святы Айцец: моладзь – гэта сучаснасць Бога

Пантыфік даў старт праекту “Праграміраванне дзеля міра”, які будзе рэалізоўвацца Папскім фондам “Scholas Occurentes”, каб навучыць моладзь асновам інфарматыкі з увагай да пытанняў этыкі і міру. Падчас цырымоніі інаўгурацыі адукацыйнай ініцыятывы, якая прайшла вечарам 21 сакавіка 2019 года ў рымскім палацы св. Калікста, Папа прыняў удзел у тэлемосце, у ходзе якога паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі з Панамы, Партугаліі, Румыніі ...

Читать далее »

Стала вядомай назва Апостальскай адгартацыі на тэму моладзі

“Vive Cristo, esperanza nuestra”, ­– так будзе гучаць арыгінальная назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка. Дакумент быў напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго тэкст Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму адправіцца ў італьянскі санктуарый ва ўрачыстасці Звеставання Пана. Трэба нагадаць, што Адгартацыя стане вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў ...

Читать далее »

Пантыфік па-ранейшаму хоча паехаць у Паўднёвы Судан

16 сакавіка 2019 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвы Судан Салва Кііра. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны, уклад Каталіцкага Касцёла ў галіне адукацыі і аховы здароўя, а таксама ў працэсе прымірэння і аднаўлення краіны. Увага была звернута на пытанні, якія тычацца ажыццяўлення пагаднення, дасягнутага ў ...

Читать далее »

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку

Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку. Падзею прымеркавалі да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польскай Рэспублікай. Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ...

Читать далее »

Кардынал Дзяржсакратар з візітам у Польшчы

На важнасць еднасці ўсяго Каталіцкага Касцёла з Апостальскай Сталіцай і вернасці Пантыфіку звярнуў увагу кардынал Пьетра Паралін у звароце да польскіх біскупаў. Дзяржсакратар Яго Святасці знаходзіцца ў якасці спецыяльнага Папскага легата з візітам у Польшчы, прымеркаваным да 100-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і краінай і векавога юбілею польскага епіскапату. Звяртаючыся да біскупаў, кіраўнік ватыканскай дыпламатыі нагадаў, што на першым ...

Читать далее »

Папа Францішак адзначае шостую гадавіну пантыфікату

13 сакавіка 2019 г. Папа Францішак адзначае шостую гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. За гэтыя гады ён пакінуў багатую спадчыну з дакументаў, зваротаў, катэхез, новых святых і, галоўнае, сведчання веры. За шэсць гадоў пантыфікату Папа прамовіў больш за тысячу гаміліі, з якіх каля 670 – у капліцы ватыканскага Дома св. Марты; выступіў з больш чым 1200 публічнымі зваротамі, 264 ...

Читать далее »

Папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі прымаюць удзел у велікапосных рэкалекцыях

Дапамагчы кожнаму гораду адкрыць сваё пакліканне быць адлюстраваннем нябеснага Ерузалема, заклікаў Папу Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані. Настаяцель бэнэдыктынскага абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі праводзіць велікапосныя духоўныя практыкаванні для Святога Айца і яго бліжэйшых супрацоўнікаў. Раніцай 11 сакавіка 2019 года ён звярнуўся да сабраных у рэкалекцыйным цэнтры “Дом Боскага Настаўніка” ў Арычы з другой медытацыяй. Спасылаючыся ...

Читать далее »

Папа Францішак на Дзень малітвы аб пакліканнях: не бойцеся рызыкаваць дзеля Пана

Няма большай радасці, чым рызыкаваць жыццём дзеля Пана, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 56-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначацца ў IV Велікодную нядзелю, 12 мая 2019 года. Дакумент на тэму “Адвага рызыкаваць дзеля абяцання Бога” быў абнародаваны 9 сакавіка. На самым яго пачатку Святы Айцец прапанаваў паразважаць “пра тое, як пакліканне Пана робіць нас носьбітамі абяцання ...

Читать далее »

Папа: антысемітызм – абсалютная супярэчнасць хрысціянству

Мы пакліканы разам будаваць атмасферу дому, сям’і, выбіраючы Божую любоў, якая натхняе на павагу і ўсведамленне каштоўнасці веравызнання іншых людзей, упэўнены Святы Айцец. Пра каштоўнасць яўрэйска-хрысціянскага дыялогу, ролю жанчын у будаўніцтве мірнага свету і важнасць разважлівага падыходу да адукацыі і выхавання будучых пакаленняў для прадухілення праяў антысемітызму і нянавісці ў грамадстве Папа Францішак казаў 8 сакавіка, падчас сустрэчы ў Ватыкане ...

Читать далее »