Папа Францішак паедзе з пілігрымкай у тры краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Аб гэтым паведаміла 27 сакавіка Зала Друку Святога Пасаду. Прымаючы запрашэнне дзяржаўнага і касцёльнага кіраўніцтва, Папа Францішак здзейсніць Апостальскі візіт у Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій. Ён будзе праходзіць з 4 па 10 верасня гэтага года. Пантыфік наведае Мапуту ў Мазамбіку, Антананарыву на Мадагаскары і Порт-Луі на Маўрыкіі. Праграма падарожжа ...
Читать далее »Ватыкан
У Ватыкане папулярызуюць французскую мову
Францыя хоча падтрымаць веданне французскай мовы ў Ватыкане Яна да гэтага часу лічыцца асноўнай мовай міжнароднай дыпламатыі. Службовыя асобы Рымскай курыі запрошаны на спецыяльныя курсы. У лютым была падпісана адмысловая дамова паміж Святым Пасадам і пасольствам Францыі, якая дапаможа ў рэалізацыі праекту. Як адзначыў кс. Мішэль Кюбле, былы галоўны рэдактар французскай каталіцкай газеты “La Croix” і каардынатар ініцыятывы, у мінулым ...
Читать далее »Ларэта: Дом Маці Божай – галоўны санктуарый Італіі
Ларэта – невялікі італьянскі горад, які знаходзіцца ў рэгіёне Марке, недалёка ад Адрыятычнага ўзбярэжжа. Штогадова сюды прыбывае каля чатырох мільёнаў пілігрымаў з розных частак свету. Тут знаходзіцца самы вялікі і самы важны марыйны санктуарый на Апенінах, галоўнай рэліквіяй якога з’яўляецца Святы Дом, вядомы таксама як Дом Маці Божай. Гаворка ідзе пра каменны будынак памерам 8,5 м х 3,8 м х ...
Читать далее »Пантыфік зрабіў пілігрымку ў Ларэта
25 сакавіка прайшоў візіт Святога Айца ў Ларэта. Каля 9.00 верталёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі мясцовага моладзевага цэнтра імя св. Яна Паўла ІІ. Праграма аднадзённай пілігрымкі ўключла Эўхарыстыю, якую Папа Францішак цэлебраваў у Папскім санктуарыі Святога Дома, падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі, сустрэчу з вернікамі і малітву “Анёл Панскі”. Выключнасцю візіту стаў той факт, што ўжо ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў не злоўжываць міласэрнасцю Бога
Магчымасць навяртання не з’яўляецца неабмежаванай, таму неабходна скарыстацца ёй неадкладна, інакш яна будзе страчана назаўсёды, падкрэсліў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 24 сакавіка 2019 г. “Евангельскае чытанне на трэцюю нядзелю Вялікага посту (пар. Лк 13,1-9) кажа нам пра міласэрнасць Бога і наша навяртанне. — заўважыў Пантыфік. — Езус распавядае прыпавесць пра бясплодную смакоўніцу. Адзін чалавек пасадзіў смакоўніцу ў сваім вінаградніку ...
Читать далее »Пантыфік паразмаўляў з моладдзю пра будучыню
Галоўны зыходны пункт для маладога чалавека, гэта энтузіязм яго маладосці, лічыць Папа Францішак. 23 сакавіка 2019 г. ён сустрэўся з навучэнцамі падуанскага каталіцкага “Collegio Barbarigo”. Калі самі маладыя людзі не будуць пасіўнымі, не стануць заплюшчваць вочы на цяжкасці, навучацца адпрэчваць кампрамісы і пасрэднасць, з дапамогай выхавальнікаў яны дасягнуць важных мэтаў у жыцці. У гэтым перакананы Папа, які запэўніў у падтрымцы ...
Читать далее »Святы Айцец: моладзь – гэта сучаснасць Бога
Пантыфік даў старт праекту “Праграміраванне дзеля міра”, які будзе рэалізоўвацца Папскім фондам “Scholas Occurentes”, каб навучыць моладзь асновам інфарматыкі з увагай да пытанняў этыкі і міру. Падчас цырымоніі інаўгурацыі адукацыйнай ініцыятывы, якая прайшла вечарам 21 сакавіка 2019 года ў рымскім палацы св. Калікста, Папа прыняў удзел у тэлемосце, у ходзе якога паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі з Панамы, Партугаліі, Румыніі ...
Читать далее »Стала вядомай назва Апостальскай адгартацыі на тэму моладзі
“Vive Cristo, esperanza nuestra”, – так будзе гучаць арыгінальная назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка. Дакумент быў напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго тэкст Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму адправіцца ў італьянскі санктуарый ва ўрачыстасці Звеставання Пана. Трэба нагадаць, што Адгартацыя стане вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў ...
Читать далее »Пантыфік па-ранейшаму хоча паехаць у Паўднёвы Судан
16 сакавіка 2019 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвы Судан Салва Кііра. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны, уклад Каталіцкага Касцёла ў галіне адукацыі і аховы здароўя, а таксама ў працэсе прымірэння і аднаўлення краіны. Увага была звернута на пытанні, якія тычацца ажыццяўлення пагаднення, дасягнутага ў ...
Читать далее »Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку
Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку. Падзею прымеркавалі да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польскай Рэспублікай. Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!