Ватыкан

Пантыфік благаславіў электрабалід для «Формулы Е»

Папа Францішак благаславіў 11 красавіка 2018 г. электрабалід для аўтагонак «Формулы Е». Аўтамабіль быў дастаўлены на плошчу перад Домам св. Марты, дзе пражывае Пантыфік. Цырымонія адбылася перад пачаткам агульнай аўдыенцыі. У ёй узялі ўдзел стваральнікі аўто і арганізатары чэмпіянату. «Формула E» – гэта клас аўтагонак на электрамабілях, заснаваны ў 2012 г. і санкцыянаваны міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй «FIA». Мэтай стала імкненне ...

Читать далее »

Апублікавана адгартацыя “Радуйцеся і весяліцеся”

Мы становімся святымі, калі жывем евангельскімі благаслаўленнямі – гэта галоўны шлях, таму што ён вядзе супраць плыні гэтага свету, падкрэсліў Папа Францішак у сваёй Апостальскай адгартацыі “Gaudete et exsultate” (Радуйцеся і весяліцеся), прысвечанай пакліканню да святасці ў сучасным свеце. Як інфармуе Ватыканскае радыё, дакумент быў апублікаваны 9 красавіка 2018 года на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай ...

Читать далее »

Папа да моладзі: зрабіце ўласнымі мары Езуса

Францішак прыняў на аўдыенцыі каля 3 тыс. юнакоў і дзяўчат з італьянскага рэгіёну Брэшыя. Сустрэча прайшла 7 красавіка ў ватыканскай Зале Паўла VI. Святы Айцец горача заклікаў сваіх гасцей зрабіць мары Езуса Хрыста сваімі ўласнымі марамі. “Вы гатовы слухаць Езуса і змяняць штосьці ў сабе? Калі знаходзіцеся тут, я думаю, што гэта так, але не магу і не хачу лічыць ...

Читать далее »

Папа Франциск освятил статую святого Григория Нарекаци

5 апреля в Ватиканских садах состоялась церемония открытия статуи святого Григория Нарекаци, по случаю встречи Папы Франциска и президента Республики Армения Сержа Саргсяна. В полдень Святейший Отец возглавил обряд освящения, в котором приняли участие три Патриарха: Католикос Армянской Апостольской Церкви Гарегин II, Католикос Великого Дома Киликии Арам I и предстоятель Армянской Католической Церкви Григор Бедрос XX. Почти двухметровая статуя святого ...

Читать далее »

У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка

9 красавіка 2018 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка. Яе назва – “Gaudete et Exsultate” (Радуйцеся і весяліцеся). Дакумент будзе прысвечаны пакліканню да святасці ў сучасным свеце. У гэты самы дзень ён будзе апублікаваны на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай. Прадставяць адгартацыю: арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, ...

Читать далее »

Пра абрад заканчэння св. Імшы ў цыкле катэхез Папы Францішка

Станавіцца эўхарыстычнымі людзьмі, дазваляючы Хрысту дзейнічаць у нашых справах і прысутнічаць у нашых думках, пачуццях і рашэннях, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 красавіка 2018 года прайшла ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаны св. Імшы, ён засяродзіў увагу на абрадзе заканчэння.  Папа падкрэсліў, што Эўхарыстыя завяршаецца благаслаўленнем, якое ўдзяляе святар, і рассыланнем народу. “Такім чынам, літургічнае дзеянне, як ...

Читать далее »

У Ватыканскіх садах з’явіцца скульптура армянскага святога

У Ватыканскіх садах будзе ўстаноўлена бронзавая скульптура св. Грыгорыя з Нарэка – армянскага святара, паэта, вучонага, якога Францішак абвясціў Доктарам Касцёла ў 2015 г. Урачыстая цырымонія пройдзе 5 красавіка 2018 г. пры ўдзеле Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ і Каталікоса Кілікійскага Армянскай Апостальскай Царквы Арама І. Перад гэтым Папа прыме ўдзельнікаў падзеі на ...

Читать далее »

Выдадзена кулінарная кніга Папы Францішка

Сорак рэцэптаў утрымлівае кулінарная кніга Папы, выдадзеная ў Францыі. Яе назва: “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выступіў Раберта Альбаргеці. Адпраўным пунктам сталі словы “Смачна есці!”, якія Францішак кажа вернікам кожны раз пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Гэта запрашэнне да добрага харчавання, клопату пра сябе і здароўе свайго цела, але і заклік да абмену, ...

Читать далее »

Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць тысячы кветак

У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад, які будзе сімвалізаваць радасць і новае жыццё, што прыносіць з сабой уваскрасенне Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з нідэрландскага горада Лісэ. Перад адпраўленнем іх блаславіў пастыр Ротэрдамскай дыяцэзіі, біскуп Ганс ван дэн Хэндэ. Упрыгожванне плошчы пачалося раніцай 31 сакавіка. ...

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »