Ватыкан

Бэнэдыкт XVI пра “Тэалогію Францішка”

Францішак з’яўляецца чалавекам глыбокай філасофскай і тэалагічнай фармацыі, лічыць яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Ён бачыць “глыбокую паслядоўнасць” паміж двума пантыфікатамі пры наяўнасці “адрозненняў у стылі і тэмпераменце”. Папа на пенсіі напісаў пра гэта ў лісце да прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Дарыё Вігано, прымеркаваным да прэзентацыі серыі кніг, якая выйшла пад назвай “Тэалогія Францішка” ў Ватыканскім выдавецтве “Libreria Editrice Vaticana”. ...

Читать далее »

Святы Айцец адзначыў 60-годдзе манаскага жыцця

Пантыфік адзначыў 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.  Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае краіны Балтыі

Прымаючы запрашэнне адпаведных дзяржаўных уладаў і мясцовых біскупаў, 22-25 верасня 2018 г. Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве Пантыфік наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Пакуль невядомы дэталі падарожжа, праграма якога будзе апублікавана пазней, паведаміў 9 сакавіка 2018 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк. Візіт у ...

Читать далее »

У Ватыкане праходзіць форум спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння

Праграмісты з пяці кантынентаў сабраліся на першым ватыканскім хакатоне – форуме спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. У сустрэчы, якая праходзіць 8-11 сакавіка 2018 г., прымаюць удзел 120 студэнтаў і 35 выкладчыкаў розных веравызнанняў з 50 універсітэтаў свету. Удзельнікі падзеі будуць займацца пошукам магчымасцяў для ўключэння тэхналогій у вырашэнне глабальных праблем, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для Святога Айца. Гаворка ідзе пра ...

Читать далее »

Папа даверыў моладзі разважанні да Крыжовага шляху

Святы Айцец Францішак даручыў падрыхтаваць сёлетнія разважанні да Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі групе моладзі пад кіраўніцтвам прафесара Андрэа Монда, юрыста і рэлігіязнаўцы, пісьменніка і публіцыста. Маладыя людзі з’яўляюцца вучнямі аднаго з рымскіх ліцэяў, дзе прафесар Монда выкладае рэлігію. Традыцыя правядзення Крыжова шляху ў Калізеі сягае сваімі каранямі ў юбілейны 1750 год, калі Бэнэдыкт XІV ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў вызнаваць у канфесіянале свае грахі, а не іншых

Першым крокам да атрымання Божага прабачэння з’яўляецца прызнанне сябе грэшнікам, адзначыў Папа Францішак 6 сакавіка, падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён перасцярог ад небяспекі пападання ў пастку нянавісці.  Спасылаючыся на першае чытанне Літургіі слова (Дан 3, 25. 34-43), Святы Айцец адзначыў, што прарок Азарыя перад смерцю, якую павінен быў панесці за вернасць Богу Ізраіля, не скардзіцца, але ўвесь час ...

Читать далее »

Папа Францішак: вера і рэлігія – гэта не відовішча

Касцёл хоча, каб мы змянілі наша мысленне ў адпаведнасці з вучэннем Хрыста, заўважыў Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Спасылаючыся на літургічныя чытанні (2 Вал 5, 1-15а; Лк 4, 24-30), якія распавядаюць пра вылячэнне сірыйца Наамана, і прыводзяць словы Езуса, што “ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне”, Папа падкрэсліў, што вера і рэлігія не з’яўляюцца відовішчам. Ён ...

Читать далее »

Візіт Папы ў Сусветную Раду Цэркваў: новы экуменічны падыход

Сваім візітам, які здзейсніць 21 чэрвеня ў штаб-кватэры Сусветнай Рады Цэркваў з нагоды яе 70-годдзя, Францішак жадае падкрэсліць экуменічную прыхільнасць Каталіцкага Касцёла і выказаць удзячнасць асацыяцыі за працу, заявілі ў Ватыкане Генеральны сакратар Рады Олаф Фюксэ Твэйт і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох. “Францішак яшчэ раз дэманструе зусім новы экуменічны падыход і жыве ім”, — сказаў ...

Читать далее »

Успамін Марыі Маці Касцёла будзе ўпісаны ў Агульны рымскі каляндар

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў апублікавала дэкрэт, згодна з якім літургічны ўспамін Благаслаўлёнай Панны Марыі Маці Касцёла будзе ўпісаны ў Агульны рымскі каляндар. Ён будзе адзначацца ў панядзелак пасля Пяцідзесятніцы. Такім чынам было рэалізавана рашэнне Святога Айца Францішка. У дадатку да дэкрэту знаходзяцца адпаведныя літургічныя тэксты на лацінскай мове для св. Імшы, Літургіі гадзін і Рымскага мартыралога. Біскупскія канферэнцыі ...

Читать далее »

Ватыканскі ліст да біскупаў на тэму хрысціянскага збаўлення

1 сакавіка 2018 года ў Ватыкане адбылася прэзентацыя ліста Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла “Placuit Dei”, прысвечанага некаторым аспектам хрысціянскага збаўлення. Спікерамі выступілі: арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, і арцыбіскуп Джакама Марандзі, сакратар узгаданай дыкастэрыі. Выданне дакумента з’яўляецца адказам на просьбы шматлікіх тэолагаў, якія пасля публікацыі ў 2000 годзе дэкларацыі аб адзінасці і збаўчай паўсюднасці Езуса ...

Читать далее »