Візіт Папы ў Сусветную Раду Цэркваў: новы экуменічны падыход

Сваім візітам, які здзейсніць 21 чэрвеня ў штаб-кватэры Сусветнай Рады Цэркваў з нагоды яе 70-годдзя, Францішак жадае падкрэсліць экуменічную прыхільнасць Каталіцкага Касцёла і выказаць удзячнасць асацыяцыі за працу, заявілі ў Ватыкане Генеральны сакратар Рады Олаф Фюксэ Твэйт і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох.

“Францішак яшчэ раз дэманструе зусім новы экуменічны падыход і жыве ім”, — сказаў Твэйт. Папа нагадвае, што ўсе хрысціяне павінны засяродзіць увагу ўсяго свету, паказваючы, чым з’яўляецца жыццё Евангеллем. Пантыфік – гэта добры прапаведнік і святар, “шанаваны многімі Цэрквамі і хрысціянамі”, сказаў лютэранскі тэолаг з Нарвегіі, які з 2010 г. з’яўляецца Генеральным сакратаром найбуйнейшай асацыяцыі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.

Кардынал Кох патлумачыў, што дэвіз папскага візіту: “Разам наперад, маліцца і працаваць”, ілюструе “экумэнізм паводле Папы”. Ён падкрэсліў, што Францішак заўсёды заклікае да большай колькасці сумесных практычных крокаў. “Экуменізм для яго, гэта не толькі дыялог, але і агульная малітва і дзеянне”, — заўважыў ватыканскі іерарх.

Дакладная праграма папскага візіту, які адбудзецца па запрашэнні Сусветнай Рады, яшчэ распрацоўваецца, сказаў кардынал Кох, але паведаміў, што, апрача наведання штаб-кватэры асацыяцыі, плануецца кароткая сустрэча з швейцарскімі ўладамі. Акрамя таго, Францішак хоча цэлебраваць св. Імшу ў Жэневе для швейцарскіх католікаў. Не плануецца наведванне ўстаноў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведае Сусветную Раду Цэркваў. Раней у Жэневе былі Павел VI – у 1969 г., і св. Ян Павел II – у 1984 г.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі