У нядзелю, 19 студзеня 2025 года, у заслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца экуменічнае набажэнства з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Святую Імшу перад ім узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Літургія пачнецца а 12.00. Удзел у падзеі запрашаюцца прыняць вернікі розных канфесій. Для тых, хто не зможа прысутнічаць у святыні, будзе магчымасць далучыцца да малітвы анлайн па спасылцы на ...
Читать далее »Архив меток: экуменічны дыялог
Кардынал Кох: Царква і дзяржава – тэма для экуменічнага дыялогу
Вайна, справакаваная Расіяй ва Украіне – гэта фундаментальны выклік таксама для рэлігіі, гэта заклік пераглядзець разуменне сябе і сваёй місіі ў грамадстве, — лічыць кардынал Курт Кох. Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у канферэнцыі Рэлігійная вера балтыйскіх народаў, якая прайшла ў Ватыкане па ініцыятыве міжнароднай асацыяцыі Carità Politica. Кардынал выступіў з прамовай на тэму экуменічнага выкліку пытання аб ...
Читать далее »Візіт Папы ў Сусветную Раду Цэркваў: новы экуменічны падыход
Сваім візітам, які здзейсніць 21 чэрвеня ў штаб-кватэры Сусветнай Рады Цэркваў з нагоды яе 70-годдзя, Францішак жадае падкрэсліць экуменічную прыхільнасць Каталіцкага Касцёла і выказаць удзячнасць асацыяцыі за працу, заявілі ў Ватыкане Генеральны сакратар Рады Олаф Фюксэ Твэйт і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох. “Францішак яшчэ раз дэманструе зусім новы экуменічны падыход і жыве ім”, — сказаў ...
Читать далее »Айцец Андрэй Крот: “Варта арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў”
“Мяркую, не трэба абмяжоўваць нашае імкненне да адзінства адным тыднем, а арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў», — выказаў думку а. Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Мне здаецца, што Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, на жаль, мала дапамагаюць імкненню да адзінства. Пра іх амаль не гаворыцца ў цэрквах ...
Читать далее »Папскі прапаведнік пра экуменізм “прымірэння сэрцаў”
Усё падштурхоўвае нас ісці наперад у аднаўленні адзінства паміж католікамі і пратэстантамі, сказаў айцец Раньера Канталамеса падчас пятага велікапоснага казання, з якім 18 сакавіка звярнуўся да папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі. Ён нагадаў, што хрысціянскі свет рыхтуецца да ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі. “Сутнасна важна для ўсёй будучыні Касцёла не змарнаваць гэту нагоду застаючыся нявольнікамі мінулага”, таму што Бог “вылівае свайго ...
Читать далее »Віцебск: праваслаўныя, пратэстанты і католікі маліліся разам
“Першае ў Віцебску спатканне прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій на супольнай малітве заклала добрую традыцыю на будучыню” – адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. 22 студзеня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылося экуменічнае спатканне прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій з нагоды Тыдню малітваў аб еднасці хрысціян. Яго арганізавала Віцебская каталіцкая дыяцэзія. У сустрэчы разам з рыма-католікамі прынялі ўдзел пастыры іншых хрысціянскіх супольнасцяў Віцебска: прадстаўнік ...
Читать далее »Экуменічная малітва Тэзэ прайшла на мяжы паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй
Каталіцкая, пратэстанцкая і англіканская моладзь сабралася ля мяжы паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй каб памаліцца аб прымірэнні. Абшчына Тэзэ ў Карэі правяла паломніцтва і малітву ў царкве пакаяння і Адкуплення ў горадзе Паджу, размешчаным крыху на поўдзень ад 38-й паралелі, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй хрысціянскую моладзь з усяго свету. «Прымірэнне заўсёды было асновай светапогляду нашай абшчыны, — адзначыў брат ...
Читать далее »Ватыкан аднаўляе экуменічны дыялог з Сусветным Евангелічным Альянсам
Афіцыйная газета Ватыкана «L’Osservatore Romano» 27 лютага паведаміла аб аднаўленні экуменічнага дыялогу паміж Папскай радай па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству і Сусветным Евангелічным Альянсам. На дадзены момант анансуюцца тры пазіцыі, па якіх будзе весціся дыялог: дактрынальная і маральная канвергенцыя, аўтарытэт Святога Пісання і Традыцыі, роля Царквы ў збаўленні. Чакаецца, што вынікам каталіцка-евангелісцкага багаслоўскага дыялогу стане прыняцце сумеснай заявы. Сусветны Евангелічны Альянс ...
Читать далее »