Ватыкан

Папа Францішак даў парады вернікам у пасланні на Вялікі пост

“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12) — менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 года ў Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, ...

Читать далее »

Папа даў старт рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі — 2019

Папа даў пачатак рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі. 11 лютага ён зарэгістраваўся як удзельнік моладзевага форуму. Гэта адбылося перад натоўпамі вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”.  “Сёння мы адкрываем рэгістрацыю на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г. Таксама і я, у прысутнасці двух маладых людзей, зараз зарэгіструюся он-лайн з дапамогай планшэту. ...

Читать далее »

Візіт Аd limina Apostolorum беларускіх біскупаў завяршыўся. Іерархі вяртаюцца на Радзіму

7 лютага завяршыўся візіт Ad limina Apostolorum каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведамляе catholic.by. У гэты дзень беларускія іерархі цэлебравалі Эўхарыстыю ў базыліцы святой Марыі Вялікай, наведалі Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, а таксама генеральны дом айцоў марыянаў. Біскупы распачалі гэты дзень святой Імшой у папскай базыліцы святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore). Цэлебрацыю ўзначаліў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з беларускімі землякамі, якія нясуць служэнне ў Рыме

Біскуп Алег Буткевіч, які знаходзіцца ў Рыме ў рамках візіту Ad limina Apostolorum, наведаў сясцёр з манаскай кангрэгацыі Францішканак Сям’і Марыі, якія працуюць у ватыканскім педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu». У супольнасці жыве сястра Ірына Раманчук, якая паходзіць з Глыбоцкай зямлі. Ужо 11 гадоў яна працуе ў неўралагічным аддзяленні адной з лепшых у Еўропе дзіцячых клінік. Таксама біскуп Алег сустрэўся з ...

Читать далее »

Ad limina: у Рыме заклапочаны сітуацыяй з замежнымі святарамі ў Беларусі

Перадапошні дзень візіту ad limina Apostolorum для біскупаў з Беларусі быў найбольш напружаным. 6 лютага прадстаўнікі беларускaга епіскапату наведалі Кангрэгацыю па справах Біскупаў, Кангрэгацыю Веравучэння, Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству, а таксама сустрэліся з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам. Раніцай наступнікі Апосталаў з Беларусі наведалі Кангрэгацыю па справах Біскупаў. Пасля ўводнага слова старшыні ККББ адносна агульнай сітуацыі Касцёла ...

Читать далее »

Пантыфік рэкамендуе: гамілія павінна быць падрыхтаванай і не даўжэй за 10 хвілін

Сапраўдная экзэгетыка Евангелля – гэта наша святое жыццё, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 7 лютага 2018 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Працягваючы цыкл катэхез аб св. Імшы, Папа казаў аб чытанні Евангелля і звязанай з ім гаміліі. “Як таямніцы Хрыста асвятляюць усё біблійнае аб’яўленне, так, у Літургіі слова, Евангелле з’яўляецца святлом для разумення сэнсу біблійных тэкстаў, ...

Читать далее »

Ad limina: у цэнтры ўвагі — літургія і адносіны з дзяржавай

Працягваецца візіт ad limina Apostolorum біскупаў з Беларусі. Як інфармуе партал catholic.by, 5 лютага яны наведалі Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, пасля чаго цэлебравалі святую Імшу ў галоўнай святыні Рыма — Латэранскай базыліцы св. Яна. Завяршыўся дзень важнай сустрэчай у Дзяржаўным Сакратарыяце — міністэрстве замежных спраў Святога Пасаду. Прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, якую біскупы з Беларусі ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае святароў вучыць вернікаў малітве адарацыі

Аб важнасці малітвы адарацыі казаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 5 лютага 2018 года ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Першай кнігі Валадарстваў (8, 1-13), у якім гаворка ідзе пра перанясенне каўчэга запавету ў ерузалемскую святыню, якое было ініцыявана каралём Саламонам. Несці каўчэг трэба было ўгару, а гэта ...

Читать далее »

Папа абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

Папа Францішак абвясціў 4 лютага падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане пра Дзень малітвы і посту за мір у свеце, асабліва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Паўднёвым Судане.  Ён таксама заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы “некатолікаў” і “нехрысціян”.  Святы Айцец сказаў наступнае: “А зараз паведамленне! З-за трагічных, працяглых канфліктаў у розных частках свету заклікаю ўсіх веруючых ...

Читать далее »

Святы Айцец: занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця

Па словах Святога Айца, занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця. Пантыфік сказаў пра гэта, вітаючы членаў італьянскага “Руху за жыццё”, якія прысутнічалі 4 лютага на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень для жыцця, тэма якога гучыць: “Евангелле  жыцця — радасць для свету”. Я далучаюся да паведамлення італьянскіх біскупаў і жадаю выказаць ...

Читать далее »