Папа даў старт рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі — 2019

Папа даў пачатак рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі. 11 лютага ён зарэгістраваўся як удзельнік моладзевага форуму. Гэта адбылося перад натоўпамі вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”. 

“Сёння мы адкрываем рэгістрацыю на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г. Таксама і я, у прысутнасці двух маладых людзей, зараз зарэгіструюся он-лайн з дапамогай планшэту. (…) Запрашаю ўсіх маладых людзей свету перажыць з верай і энтузіязмам гэту падзею ласкі і братэрства, збіраючыся ў Панаме або прымаючы ўдзел у ёй у сваіх супольнасцях”, — сказаў Пантыфік.

34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях, запланаваныя на 17-21 студзеня, будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Перад пачаткам рэгістрацыі таксама арцыбіскуп Панамы Хасэ-Дамінга Ульёа Менд’ета запрасіў маладых людзей на форум у Цэнтральную Амерыку. Гэтая падзея, на яго думку, павінна даць шанс моладзі з усяго свету пазнаёміцца з жыццём сваіх аднагодкаў. 

“Беднасць, міграцыя, злоўжыванне наркотыкамі і гандаль людзьмі – гэта з’явы, якія ўплываюць на наш рэгіён”, — сказаў іерарх. Ён лічыць, што беднасць не павінна ўспрымацца толькі як нешта страшнае і дрэннае, яна можа стаць стваральнай сілай, калі адпавядае салідарнасці. Галоўнымі пунктамі сустрэчы арцыбіскуп назваў захаванне стварэння, жыццёвыя абставіны моладзі і яе пакліканне для будучыні свету.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі