Пяць гадоў таму, 28 лютага 2013 года стаў апошнім днём пантыфікату Бэнэдыкта XVI, які пачаўся 19 красавіка 2005 года, праз 17 дзён пасля смерці св. Яна Паўла II. Двума днямі раней кардынал Ёзэф Ратцынгер адзначаў свой 78-ы Дзень нараджэння; у яго за плячыма было 54 гады святарства. Пантыфікат Бэнэдыкта XVI доўжыўся 7 гадоў, 10 месяцаў і 9 дзён. 11 лютага ...
Читать далее »Ватыкан
Прэзентацыя новай кнігі-інтэрв’ю папы Францішка адбудзецца ў сакавіку
“Бог – малады” – гэта назва новай кнігі папы Францішка, міжнародная прэм’ера якой запланавана на 20 сакавіка. Яна выйдзе ў фармаце інтэрв’ю. Святы Айцец адказвае на пытанні журналіста і пісьменніка, 32-гадовага Томаса Леанчыні, аўтара інтэрв’ю з вядучымі дзеячамі палітыкі, эканомікі і кіно. Выданне прымеркавана да Сусветнага дня моладзі, які адзначаецца ў Пальмовую нядзелю і сёлета будзе папярэднічаць кастрычніцкай асамблеі Сінода ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва
Сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва заклікаў Папа Францішак членаў каталіцкай асацыяцыі “Дыяканія прыгажосці” (Diaconia della bellezza) – аб’яднання прадстаўнікоў творчых прафесій, жадаючых спрыяць сустрэчы паміж мастацтвам і верай. Аўдыенцыя прайшла 24 лютага 2018 года з нагоды ўспаміну Фра Беата Анджэліка – італьянскага мастака эпохі Адраджэння, дамініканскага законніка і благаслаўлёнага Каталіцкага Касцёла. “Праз вас хачу перадаць мае шчырыя прывітанні ...
Читать далее »Папа Францішак завяршыў удзел у духоўных практыкаваннях
Святы Айцец завяршыў удзел у духоўных практыкаваннях. Рэкалекцыі праходзілі 18-23 лютага ў духоўным цэнтры італьянскага горада Арыча, у 30 кіламетрах ад Рыма. Разам з Пантыфікам у іх прымалі ўдзел яго бліжэйшыя супрацоўнікі: іерархі і найвыйшэйшыя прэлаты Рымскай курыі. Праводзіў духоўныя практыкаванні кс. Жазэ Таленціна Мэндонса. Пантыфік падзякаваў партугальскаму святару за падрыхтаваныя медытацыі і асабліва адзначыў яго імкненне прадставіць Касцёл як ...
Читать далее »Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень моладзі
Не дазвольце, каб “моладзевае ззянне пагаснула ў цемры зачыненага пакою, дзе адзіным вакном, каб глядзець на свет, з’яўляецца камп’ютэр і смартфон”, заклікаў Францішак юнакоў і дзяўчат ва ўсім свеце з нагоды ХХХІІІ Сусветнага дня моладзі, які будзе адзначацца ў Пальмовую нядзелю, 25 сакавіка 2018 г., на дыяцэзіяльным узроўні. У пасланні на тэму “Не бойся Марыя, бо знайшла Ты ласку ў ...
Читать далее »Папа Францішак: матчыная мова бароніць ад каланізацыі
21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлетняй яго тэмай з’яўлялася: “Захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і папулярызацыя мультылінгвізму дзеля спрыяння дасягненню мэтаў устойлівага развіцця”. Святы Айцец неаднойчы выказваўся аб важнасці роднай мовы для перадачы веры і евангелізацыі культуры. Паводле Папы, “матчыная мова – гэта абарона ад ідэалагічнай і культурнай каланізацый, супраць уніфікацыі мыслення, мэтай якой – знішчыць разнастайнасць”. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае моладзь да ўдзелу ў перадсінадальнай дыскусіі
Святы Айцец заклікаў юнакоў і дзяўчат прыняць актыўны ўдзел у працы перадсінадальнай сустрэчы моладзі з дапамогай сацыяльных сетак. Форум пройдзе 19-24 сакавіка 2018 года ў Рыме. Ён стане важным этапам падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая адбудзецца ў кастрычніку 2018 года на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне пакліканне”. “Я моцна прагну, каб усе юнакі і дзяўчаты маглі быць ...
Читать далее »Францішак: семінарыя – школа вернасці Хрысту і Касцёлу
“Існуе вялікая патрэба ў Божых людзях, сканцэнтраваных на самым галоўным, якія вядуць сціплае і празрыстае жыццё, без настальгіі па мінуламу”, — адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з супольнасцю Папскай рэгіянальнай семінарыі на Сардзініі. Аўдыенцыя адбылася 17 лютага ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палаца. У прамове Пантыфік заклікаў семінарыстаў “з радасцю, настойлівасцю і спакоем” прайсці шлях сваёй духоўнай фармацыі. Паводле яго ...
Читать далее »Святы Айцец: пасціць трэба паслядоўна
Пасціць трэба паслядоўна, клапоцячыся пра свае добрыя адносіны да іншых людзей, нагадаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў раніцай 16 лютага ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі прарока Ісаі, дзе гаворыцца пра пост, які падабаецца Богу (Іс 58, 1-9а). Францішак падкрэсліў, што пост патрабуе праўды і пакоры. “Калі не можаш пасціць, аж ...
Читать далее »Пантыфік пра значэнне Вызнання веры і Малітвы вернікаў
Вызнанне веры і Агульная малітва, якая завяршае Літургію слова, былі тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 14 лютага ў Ватыкане. Працягваючы знаёміць вернікаў са структурай св. Імшы, ён нагадаў пра важнасць уважлівага слухання Божага слова і пажадаў, каб Малітва вернікаў ахоплівала ўсе патрэбы касцёльнай супольнасці і свету. “Кожны з нас, калі ідзе на св. Імшу, мае права ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!