Папа даверыў моладзі разважанні да Крыжовага шляху

Святы Айцец Францішак даручыў падрыхтаваць сёлетнія разважанні да Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі групе моладзі пад кіраўніцтвам прафесара Андрэа Монда, юрыста і рэлігіязнаўцы, пісьменніка і публіцыста. Маладыя людзі з’яўляюцца вучнямі аднаго з рымскіх ліцэяў, дзе прафесар Монда выкладае рэлігію.

Традыцыя правядзення Крыжова шляху ў Калізеі сягае сваімі каранямі ў юбілейны 1750 год, калі Бэнэдыкт XІV абвясціў рымскі амфітэатр месцам асаблівага ўшанавання пакутаў Хрыста і ахвяры хрысціянскіх мучанікаў. Практыка правядзення набажэнства ў гэтым месцы перарвалася ў 1870 годзе, у сувязі з захопам Рыма італьянскімі войскамі, і аднавілася ў 1964 годзе па ініцыятыве Папы Паўла VI.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі