Ватыкан

Пра абрад заканчэння св. Імшы ў цыкле катэхез Папы Францішка

Станавіцца эўхарыстычнымі людзьмі, дазваляючы Хрысту дзейнічаць у нашых справах і прысутнічаць у нашых думках, пачуццях і рашэннях, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 красавіка 2018 года прайшла ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаны св. Імшы, ён засяродзіў увагу на абрадзе заканчэння.  Папа падкрэсліў, што Эўхарыстыя завяршаецца благаслаўленнем, якое ўдзяляе святар, і рассыланнем народу. “Такім чынам, літургічнае дзеянне, як ...

Читать далее »

У Ватыканскіх садах з’явіцца скульптура армянскага святога

У Ватыканскіх садах будзе ўстаноўлена бронзавая скульптура св. Грыгорыя з Нарэка – армянскага святара, паэта, вучонага, якога Францішак абвясціў Доктарам Касцёла ў 2015 г. Урачыстая цырымонія пройдзе 5 красавіка 2018 г. пры ўдзеле Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ і Каталікоса Кілікійскага Армянскай Апостальскай Царквы Арама І. Перад гэтым Папа прыме ўдзельнікаў падзеі на ...

Читать далее »

Выдадзена кулінарная кніга Папы Францішка

Сорак рэцэптаў утрымлівае кулінарная кніга Папы, выдадзеная ў Францыі. Яе назва: “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выступіў Раберта Альбаргеці. Адпраўным пунктам сталі словы “Смачна есці!”, якія Францішак кажа вернікам кожны раз пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Гэта запрашэнне да добрага харчавання, клопату пра сябе і здароўе свайго цела, але і заклік да абмену, ...

Читать далее »

Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць тысячы кветак

У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад, які будзе сімвалізаваць радасць і новае жыццё, што прыносіць з сабой уваскрасенне Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з нідэрландскага горада Лісэ. Перад адпраўленнем іх блаславіў пастыр Ротэрдамскай дыяцэзіі, біскуп Ганс ван дэн Хэндэ. Упрыгожванне плошчы пачалося раніцай 31 сакавіка. ...

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »

Папа Францішак жадае плённа перажыць Пасхальны Трыдуум

Пасха – гэта самае важнае свята літургічнага года, таму што з’яўляецца цэлебрацыяй успаміну смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 28 сакавіка прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу ён прысвяціў значэнню велікодных святаў. Святы Айцец заўважыў, што Пасхальны Трыдуум, які пачынаецца Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер і завяршаецца Нешпарамі Нядзелі Уваскрасення ...

Читать далее »

Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава

26 сакавіка Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы.  “Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові ...

Читать далее »

Перадсінадальная сустрэча вачыма ўдзельніцы з Беларусі

24 сакавіка 2018 г. завяршыўся перадсінадальны моладзевы форум, мэта якога – абагульніць праблемы, пытанні, новыя ідэі і прадставіць кастрычніцкаму Сіноду Біскупаў погляд моладзі на ўсё, што датычыць развіцця Касцёлу ў свеце. У Рыме сабраліся больш за 300 чалавек з розных краін. Вернікі розных культур, нацыянальнасцяў, моўных груп, але з адным імкненнем: удыхнуць новае ў жыццё Касцёла, забяспечыць яго будучыню, якая ...

Читать далее »

Папа да моладзі: сябруйце з Панам праз малітву і сакраманты

Шукаць сяброўства з Хрыстом у малітве, сакрамантах, ва ўсіх абставінах жыцця і ў людзях навокал, заклікаў Францішак удзельнікаў юбілейнага пяцідзесятага “UNIV” – Кангрэсу студэнтаў навучальных устаноў, якія працуюць пад апекай Персанальнай прэлатуры “Opus Dei”. Яны традыцыйна збіраюцца на Вялікім тыдні ў Рыме. У сваім звароце Папа заўважыў, што бягучыя дні з’яўляюцца “выдатнай магчымасцю сустрэчы з Хрыстом”. Маладыя людзі паходзяць з ...

Читать далее »

Папа: споведзь – гэта не хімчыстка

Любоў Бога – гэта любоў маці і бацькі адначасова, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (17, 3-9). “Любоў Бога – гэта любоў маці. ...

Читать далее »