Святому Айцу прадставілі афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Падчас агульнай аўдыенцыі 18 красавіка 2018 года арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Уллоа, прадставіў Папе Францішку афіцыйны плакат Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Пантыфік пракаментаваў прадстаўлены плакат як «футурыстычны» і дадаў: «Мне вельмі падабаецца», паведамляе Vatican News.

Таксама арцыбіскуп Уллоа ўручыў Папу Францішку пару тэнісных туфель, якія ўпрыгожыла моладзь з гарадоў вакол Самарыі ў Панаме (акруга Сан Мігель). Папа Францішак прыняў іх, сказаўшы: «Гэтыя туфлі мне спатрэбяцца, калі прыйду ў Панаму».

У Панаме плакат быў афіцыйна прадстаўлены, 15 красавіка, у нядзелю падчас 47-га Эўхарыстычнага кангрэса на тэму «Не бойся, Марыя, бо Ты знайшла ласку ў Бога».

Адзначым, што маладога дызайнера, аўтара плаката для Сусветных дзён моладзі ў Панаме, завуць Амбар Кальба. Ён таксама стварыў афіцыйны лагатып СДМ-2019.

CREDO

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі