Ватыкан

Дзяржсакратар пра “пазітыўны нейтралітэт” Святога Пасаду

Кардынал Пьетра Паралін прыняў удзел у канферэнцыі на тэму “Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан у новым міжнародным кантэксце”, якая прайшла з нагоды 90-годдзя Латэранскіх пагадненняў. На думку Дзяржсакратара, галоўным сучасным выклікам з’яўляецца мір. “У моцна фрагментаваным і канфліктным свеце, дзе здаецца знікае прынцып мультыралізма, Святы Пасад павінен працягваць рабіць унёсак на карысць абароны годнасці чалавека і будавання мірных грамадстваў і ...

Читать далее »

Папа Францішак каментуе сваю інтэнцыю: рабства не засталося ў мінулым

“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, – такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы. “Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, ...

Читать далее »

Зала Друку: Папа вывучае магчымасць пасрэдніцтва ў Венесуэле

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пракаментаваў магчымасць удзелу Папы Францішка ў вырашэнні венесуэльскага крызісу ў якасці пасрэдніка, аб чым Папу прасіў Нікалас Мадура. “Святы Айцец заўсёды стрыманы і таму пакідае за сабой права вывучэння гатоўнасці абодвух бакоў, каб канстатаваць, ці існуюць умовы для гэтага шляху”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, адказваючы на пытанне журналістаў. Размаўляючы з журналістамі ...

Читать далее »

Папа прааналізаваў свой візіт у Арабскія Эміраты

Падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стала новай старонкай у гісторыі дыялогу паміж хрысціянствам і ісламам, а таксама ў будаванні міру ў свеце на фундаменце чалавечага братэрства, перакананы Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 лютага прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец падзяліўся з вернікамі сваімі думкамі пра пілігрымку ў ісламскую краіну, якую здзейсніў 3-5 лютага. “Папа ўпершыню накіраваўся на ...

Читать далее »

Папа на «Анёл Панскі»: хрысціяне – гэта сучасныя прарокі

Сёння свет павінен бачыць у вучнях Пана прарокаў, гэта значыць, людзей, якія з мужнасцю і настойлівасцю даюць адказ на хрысціянскае пакліканне, заўважыў Папа Францішак у медытацыі перад “Анёл Панскі”. Папа адзначыў, што прарокі, гэта людзі са “стымулам” Святога Духа, Які пасылае абвяшчаць надзею і збаўленне бедным і выключаным; тыя, хто кіруецца логікай веры, а не “цудоўнасці”; людзі, якія прысвячаюць сябе ...

Читать далее »

Святы Пасад супраць разумення аборту як рэпрадуктыўнага права

Святы Пасад заклікае міжнародную супольнасць звярнуць асаблівую ўвагу на неадкладнасць патрэб бежанцаў і мігрантаў у медыцынскіх паслугах. Пра гэта казаў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных структурах у Жэневе ў ходзе 144-га Пасяджэння Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У парадак дня было вынесена абмеркаванне асобных палажэнняў Праекта Глабальнага Плана дзеянняў на 2019-2023 гг. па садзейнічанні здароўю ...

Читать далее »

Папа перад візітам у ААЭ: мы браты, хоць і розныя

“Мы браты, хоць і з’яўляемся рознымі”, – падкрэсліў Папа ў відэа-пасланні, якое скіраваў з нагоды свайго Апостальскага падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, што пройдзе 3-5 лютага 2019 года. Вера ў Бога “яднае, а не дзеліць, збліжае, нягледзячы на тое, што мы захоўваем адметнасці, аддаляе ад варожасці і саперніцтва”, заўважыў Пантыфік. Папа Францішак назваў свой візіт нагодай, каб пачаць пісаць “новую ...

Читать далее »

Дзесяць кардыналаў у гэтым годзе страцяць права выбару Папы

Дзесяць кардыналаў у 2019 годзе будуць святкаваць сваё 80-годдзе і страцяць права абіраць Папу. На гэты момант колькасць іерархаў, якія маюць права на ўдзел у магчымым канклаве знізілася да 123. 30 студзеня  80 гадоў споўнілася мексіканскаму кардыналу Альберта Суарэсу Інда. 11 сакавіка адзначыць 80-ы Дзень нараджэння філіпінскі кардынал Арланда Белтран Кэвэда, 8 красавіка – амерыканскі кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен, 27 ...

Читать далее »

Папа Францішак пра трагедыю абортаў, цэлібат і сексуальнае выхаванне

Аборты, сексуальнае выхаванне, цэлібат – гэта некаторыя тэмы прэс-канферэнцыі Папы, якая прайшла падчас пералёту з Панамы ў Рым. Размова з журналістамі працягвалася каля 50 хвілін. “Мая місія – гэта місія св. Пятра, якая заключаецца ва ўмацаванні ў веры”, — сказаў Пантыфік, адказваючы на пытанне пра тое, якія наступствы будзе мець яго візіт у Панаму. “Я не магу падвесці рахунак місіі. ...

Читать далее »

Швейцарскія гвардзейцы атрымалі шлемы, вырабленыя на 3D-прынтэры

Палімерныя шлемы чорнага колеру, вырабленыя на 3D-прынтэры, атрымала Папская швейцарская гвардыя з нагоды свайго 513-годдзя, якое ўрачыста адзначыла 22 студзеня 2019 г. Святкаванне пачалося св. Імшой у ватыканскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Тэўтонскіх могілках. На Літургію былі запрошаны законнікі з Ордэна св. Яна Божага, якія працуюць у Ватыканскай аптэцы і Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены. Пасля Эўхарыстыі гвардзейцы строем ...

Читать далее »